ЕЗ уводзіць санкцыі супраць трох беларускіх банкаў, іх адключаць ад SWIFT


Еўрапейская камісія падрыхтавала новы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Праз уварванне ва Украіну чарговыя абмежаванні закрануць расейскіх алігархаў і палітыкаў. Тры беларускія банкі адключаць ад SWIFT, паведамляе «Reuters».

У Бруселі прадстаўнікі ЕЗ абмяркоўваюць чарговы пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі. Праект дакументу прадугледжвае выключэнне трох беларускіх банкаў з сістэмы SWIFT. Раней Еўразвяз ужо выключыў сем расейскіх банкаў з SWIFT, цяпер такая захада закранула і беларускія банкі.

Карэспандэнт радыё «Свабода» ў Бруселі Рыкард Юзьвяк называе тры банкі, якія адлучаць ад SWIFT. У чорны спіс ЕЗ трапілі «Белаграпрамбанк», «Дабрабыт» і Банк развіцця.

Пад новыя санкцыі ЕЗ трапілі таксама некалькі алігархаў і некаторыя прадстаўнікі Савету Федэрацыі Расеі, якая з’яўляецца верхняй палатай расейскага парламенту.

Новыя абмежаванні закрануць экспарт з Еўразвязу ў Расею вайскова-марскога абсталявання і праграмнага забеспячэння, а таксама ўключаюць у сябе блакаванне выкарыстання крыптавалюты для абыходу санкцыяў ЕЗ.

Аналітыка
Праблемы з грашовымі пераводамі і пакупкамі ў інтэрнэт-крамах. Чым пагражае адключэнне Беларусі ад SWIFT
2022.03.02 07:30

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў