Беларускім дрэваапрацоўшчыкам закрылі еўрапейскія рынкі?


Найбуйнейшая ў свеце сетка сертыфікацыі лясной і дрэваапрацоўчай прадукцыі FSC спыняе дзеянне ўсіх сертыфікатаў у Расеі і Беларусі і ўводзіць забарону на гандаль з РБ і РФ лясной прадукцыяй для ўсіх, хто трымаецца гэтай сертыфікацыі.

Фота прадстаўлена «Белсату»

Найбліжэйшым часам пастаўкі на рынкі ЕЗ апынуцца пад вялікім пытаннем. Справа ў тым, што беларускія прадпрыемствы не змогуць атрымаць новыя міжнародныя сертыфікаты адпаведнасці стандартам устойлівага лесакарыстання, а таксама захавання правоў работнікаў дрэваапрацоўчай галіны, вядомыя пад абрэвіятурай FSC.

Расследaванні
Як перакрылі кісларод беларускай дрэваапрацоўцы
2022.03.04 20:56

Паводле інфармацыі «Белсату» закупачны кошт на кубаметр драўніны для беларускіх вытворцаў ужо знізіўся ў 2 разы. Прадпрыемствы разумеюць, што прадукцыя можа застацца на складах, бо традыцыйныя кліенты без сертыфікатаў нічога набываць не будуць.

Беларусь штогод экспартуе драўніны больш, чым на мільярд долараў. Экспарт драўніны – адна з найбуйнейшых крыніцаў даходу бюджэту.

belsat.eu

Стужка навінаў