212 дзён пратэстаў. Жаночы твар беларускай рэвалюцыі, МАК не прызнаў Віктара Лукашэнку


212 дзён працягваюцца паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Пераслед жанчын у Беларусі

У міжнародны Дзень жанчын праваабарончы падлічылі, што ў Беларусіяк мінімум 141 палітычна матываваная крымінальная справа, заведзеная супраць жанчын. Як мінімум 49 жанчын застаюцца за кратамі ці пад хатнім арыштам. Дзесяць з іх асудзілі на рэальныя тэрміны пазбаўлення волі, астатнія чакаюць судоў.

Жаночы гранд-марш салідарнасці. Менск, Беларусь.
Фота: Света Фар / Белсат

Яшчэ мінімум 17 жанчынам прысудзілі так званую «хатнюю хімію» або штрафы, цяпер яны на волі. Мінімум 75 жанчын праходзяць у статусе падазраваных у крымінальных справах, частка з іх з’ехала за мяжу.

38 жанчын прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Ціханоўская павіншавала беларусак з Міжнародным жаночым днём

«Я ведаю, што мы можам быць вельмі рознымі. Бо беларуская жанчына – гэта і ўсмешка Марыі Калеснікавай. І бясстрашнасць Ніны Багінскай. Гэта бясцэнны досвед Ліліі Уласавай, якую называюць маці беларускай медыяцыі. І гэта стойкасць Наталлі Хершэ, якая абвясціла галадоўку. Беларуская жанчына – гэта матчын клопат Дашы Лосік, якая гадуе дачку, пакуль муж у турме. І гэта прафесійны гонар журналістак Каці Андрэевай, Дашы Чульцовай і Кацярыны Барысевіч. Гэта добрае сэрца Волі Хіжынковай і тэмперамент Аланы Гебрэмарыям.

Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya / telegram

Але ёсць тое, што аб’ядноўвае ўсіх нас – і тых, хто ўжо паўгода адкрыта выказвае свой пратэст, і тых, хто не адолеў страху, але так жа чакае пераменаў. Гэта любоў і сіла беларусак. Кожная з нас з вамі любіць сваіх дзяцей і хоча для іх бяспекі. Кожная хоча мець магчымасць выбіраць сваю дарогу: будаваць карʼеру або сямʼю, жыць у вялікім горадзе ці маленькім гарадку, быць палітыкам або хатняй гаспадыняй – і ганарыцца сваім выбарам. Кожная з нас хоча, каб яе паважалі і бераглі – і родныя людзі, і дзяржаўныя законы.

Жанчыны заўсёды рабілі для Беларусі вельмі шмат, але за апошні год беларуски здзейснілі немагчымае. І сёння, 8 сакавіка, у Дзень жаночай салідарнасці я хачу павіншаваць вас, дарагія мае беларускі. 2020-ы паказаў, што нашай любові і сілы хопіць на ўвесь свет. Я ўпэўненая, што, адзначаючы гэтае свята, сёння ўвесь свет захапляецца менавіта беларускімі жанчынамі. І я ганаруся і шчаслівая быць адной з вас».

Фота
Сястрычкі па Жодзіне. «Мы дзяліліся нават бялізнаю»
2021.03.08 08:00

Марыя Калеснікава надалей пад вартай

8 сакавіка закончыўся тэрмін утрымання пад вартай Марыі Калеснікавай. Але паведамленняў, што яе вызвалілі з СІЗА няма. Апошні раз следства працягнула меру стрымання Марыі Калеснікавай у выглядзе ўтрымання пад вартаю 6 студзеня. Следчыя працягнулі тэрмін на два месяцы, да 8 сакавіка. Аб далейшым падаўжэнні тэрміну ўтрымання не паведамляецца. Але таксама няма інфармацыі пра вызваленне Марыі.

Марыя Калеснікава. Скрыншот

Чакаецца, што 9 сакавіка адвакат сустрэнецца з Марыяй Калеснікавай у СІЗА.

МАК не прызнаў Віктара Лукашэнку прэзідэнтам НАК Беларусі

Міжнародны алімпійскі камітэт не прызнаў Віктара Лукашэнку прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі, а Дзмітрыя Баскава сябрам выканкаму арганізацыі.

Міжнародны алімпійскі камітэт з расчараваннем адзначыў, што НАК Беларусі не змог у поўнай меры разгледзець першы пункт рашэння ВА МАК ад 7 снежня 2020 года аб тым, што папярэдняе кіраўніцтва НАК Беларусі належным чынам не абараняла беларускіх спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі. У сувязі з гэтым падчас паседжання МАК прыняў рашэнне, паводле якога выбары Віктара Лукашэнкі новым прэзідэнтам НАК Беларусі і выбары Дзмітрыя Баскава сябрам Выканаўчай рады НАК не прызнаюцца. Гэтыя асобы надалей не могуць прымаць удзел ва ўсіх акцыях і мерапрыемстваў МАК, у тым ліку і Алімпійскія гульні.

Віктар Лукашэнка ў Швейцарыі.
Фота: noc.by

Акрамя таго, МАК прыпыніў усе фінансавыя выплаты НАК Беларусі, за выключэннем выплат, звязаных са стыпендыямі спартоўцаў і падрыхтоўкай беларускай каманды да Алімпійскіх гульняў і іх удзелам. Беларускія спартоўцы павінныя ўдзельнічаць у кваліфікацыйных мерапрыемствах да будучых Алімпійскіх гульняў без палітычнай дыскрымінацыі. МАК будзе сачыць за выкананнем гэтага патрабавання.

Таксама МАК патрабуе ад НАК Беларусі і федэрацыі, якія ўваходзяць у яго склад, забяспечыць адсутнасць палітычнай дыскрымінацыі пры ўдзеле беларускіх спартоўцаў у кваліфікацыйных мерапрыемствах і ў канчатковым адборы каманды НАК Беларусі на ўсе Алімпійскія гульні.

А вось дзяржаўныя чыноўнікі з Беларусі не атрымаюць запрашэння, ці акрэдытацыі на Алімпійскія гульні.

Hавiны
МАК не прызнаў Віктара Лукашэнкі прэзідэнтам НАК Беларусі
2021.03.08 19:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў