Дзмітрый Ціт пра сітуацыю на «Белшыне» і яе даччыных прадпрыемствах: «Людзі бягуць»


У Літве ліквідавалі даччынае прадпрыемства «Белшыны» UAB «Beltyre», якое існавала з сакавіка 2007 года. Аб становішчы на самой «Белшыне» ў эфіры праграмы «Студыя Белсат» распавёў прадстаўнік ініцыятывы «Рабочы Рух» Дзмітрый Ціт.

Белшына.
Фота: Спутнік

Паводле Дзмітрыя Ціта, страта даччынага прадпрыемства ў Літве істотная для «Белшыны», паколькі становішча беларускага вытворцы шынаў сёння і без таго складанае.

«Рынкі збыту звужаюцца, канкурэнцыя вялікая, а якасць прадукцыі у «Белшыны» не найлепшая, і любая страта, я думаю, вельмі значная для гэтага прадпрыемства».

Предстаўнік «Рабочага Руху» адзначае, што праз прадпрыемства ў Літве ажыццяўляліся пастаўкі на Кубу, у Эстонію і краіны Балтыі, таму цяпер са збытам прадукцыі ў гэтыя краіны будуць праблемы. Сітуацыю на «Белшыне» спрабуюць вырашыць праз пераразмеркаванне абавязкаў на польскую даччыную фірму, але невядома, ці атрымаецца гэта. Дзмітрый Ціт ўпэўнены, што іншыя даччыныя прадпрыемствы таксама можа спасцігнуць лёс «Beltyre».

«Насамрэч, многія яшчэ не ведаюць, што ёсць «Beltyre Asia» у Сінгапуры, «Beltyre Africa» у ПАР. Што там адбываецца – мы можам гэтым падзяліцца: дадзеныя арганізацыі знаходзяцца ў так званым спячым рэжыме, гэта значыць сёння-заўтра будзе абвешчана аб іх ліквідацыі, Калі ліквідацыя ўжо не пачалася нейкімі загадамі і распараджэннямі для службовага карыстання».

У гэты ж час на фоне агульных праблемаў і рэпрэсій працягвае скарачацца і колькасць працаўнікоў самой «Белшыны».

«На 1 студзеня 2021 года ў параўнанні з папярэднім перыядам на «Белшыне» колькасць работнікаў паменшылася на 700 чалавек, адзначу – гэта за 2020 год. Што было ў 2021 годзе, пакуль афіцыйнай інфармацыі няма, але людзі бягуць, таму што адчуваюць па сваёй кішэні, што працаваць становіцца нецікава», – апісвае сітуацыю з кадрамі на прадпрыемстве Дзмітрый Ціт.

Поўная размова з прадстаўніком ініцыятывы «Рабочы Рух» Дзмітрыем Цітам можна паглядзець тут:

ВК belsat.eu

Стужка навінаў