Беларускі нацыянальны сцяг з імёнамі палітвязняў выстаўлены на ebay


Бел-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў, які зрабіла журналістка «Белсату» і грамадская актывістка Марыя Грыц выстаўлены на онлайн аўкцыён ebay, стартавы кошт 120 долараў. Сродкі плануюць накіраваць на падтрыманне семʼяў беларускіх палітвязняў.

Бела-чырвона-белы сцяг з прозвішчамі беларускіх палітвязняў.
Фота: асабісты архіў Марыі Грыц

Марыя Грыц стварыла сцяг з рукапіснымі імёнамі беларускіх палітвязняў – усіх, хто зазнаў палітычны пераслед, пачынаючы з 1996 года.

«Калі я пісала імёны, то дзівілася, колькі семʼяў зняволена. Часта бачыла ў спісе сыноў і бацькоў, ці сужэнцаў, браты былі. Ад гэтага сціскалася сэрца. Я, пасля пераезду ў Кіеў, перастала атрымліваць адказы на мае лісты, якія дасылаю палітвязням. Таму пастаралася хоць так перадаць ім праменьчык падтрымкі. Мо, іх родныя пабачаць гэты сцяг і адчуюць маю з імі салідарнасць», – кажа Марыя.

Сродкі, якія атрымаюць арганізатары аўкцыёну пойдуць на падтрыманне семʼяў беларускіх палітвязняў. «Мы вельмі ўдзячныя Марыі Грыц за тое, што яна вырашыла выставіць свой цудоўны твор – сцяг з прозвішчамі палітвязняў, на аўкцыён. Уся сума, якую мы здолеем сабраць на аўкцыёне, пойдзе на карысць палітвязняў і іх сем’яў», – распавёў «Белсату» прадстаўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

Сцяг быў зроблены напрыканцы студзеня, калі колькасць палітычных зняволеных у Беларусі перавысіла тысячу чалавек.

Артыкулы
У Беларусі – 1007 палітвязняў, але спіс будзе павялічвацца. Размова з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна»
2022.01.27 11:50

belsat.eu

Стужка навінаў