У Лідскім раёне абваліўся мост. Двое чалавек у рэанімацыі


Раніцай 8 студзеня ў Лідскім раёне, каля вёскі Тосіна, абрынуўся пралёт мосту цераз раку Нёман. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў.

Ратавальная аперацыя ў Лідскім раёне. Скрыншот з відэа: МЧС Беларуси / Telegram

Мост, як паведамляецца, не эксплуатаваўся. Аднак у выніку падзення пліты атрымалі траўмы двое чалавек, якія праводзілі яго дэмантаж, а таксама ў вадзе апынуўся экскаватар з машыністам. Усіх выратаваных шпіталізавалі, заявілі ў МНС.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што траіх пацярпелых даставілі ў Лідскую цэнтральную раённую больніцу.

Спецыялісты дыягнаставалі ў пацярпелых траўмы рознай ступені цяжкасці, у тым ліку чэрапна-мазгавыя, пераломы, пашкоджанні ўнутраных органаў і грудной клеткі.

Двое пацярпелых застаюцца ў аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, аднаму пацыенту праводзяць дадатковыя даследаванні.

Фота
Як выглядае мост, які абрынуўся на Нямізе. Фота
2022.01.08 16:44

Роўна два гады таму, 8 студзеня 2022 года, абрынулася пешаходная частка пуцеправоду над вуліцаю Няміга ў Менску. Тады ніхто не пацярпеў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў