«Пашанцавала». Кіраўнік МНС пракаментаваў падзенне мосту на Нямізе


Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Вадзім Сіняўскі заявіў, што канчатковыя высновы аб прычынах здарэння будзе рабіць спецыяльная камісія.

«Тое, што нам пашанцавала, што гэта ноччу адбылося… Насамрэч пашанцавала. Дзякуй богу, што так яно адбылося і ніхто не пацярпеў», – цытуе словы міністра БелТА.

Нагадаем, Менску ўначы 8 студзеня абрынулася пешаходная частка мосту праз вуліцу Няміга. Ніхто не пацярпеў.

Увечары выданне Onliner апублікавала відэа інцыдэнту. На запісу бачна, што ў момант падзення побач знаходзіўся чалавек, але ён паспеў адбегчы і абломкі яго не зачапілі.

Telegram-канал Менгарвыканкама паведамляе, што ў сувязі з рамонтнымі працамі прынятае рашэнне з 8 студзеня па 10 лютага часова забараніць рух транспарту на некаторых участках дарогі. У прыватнасці, рух забаронены:

  • па вул. Леніна на ўчастку ад перасячэння з вул. Інтэрнацыянальнай да скрыжавання з вул. Няміга;
  • па пр. Пераможцаў на ўчастку ад перасячэння вул. Няміга да скрыжавання з вул. Мельнікайтэ;
  • па вул. Няміга на ўчастку ад скрыжавання з вул. Гарадскі Вал да скрыжавання з вул. Я. Купалы.
Фота
Як выглядае мост, які абрынуўся на Нямізе. Фота
2022.01.08 16:44

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў