«Беларусы білі нас». Сведчанні мігрантаў, якія вярнуліся ў Ірак з Беларусі


Журналіст «Белсату» Сяргей Падсасонны, які перабывае зараз у сталіцы Курдыстану Эрбілі, сустракае на лётнішчы эвакуацыйны рэйс з Менску. У Ірак з Менску прыляцелі 417 пасажарыў. Журналіст паразмаўляў з першымі пасажырамі і сваякамі тых, хто вярнуўся гэтым рэйсам на радзіму.

Лётнішча Эрбіль. Людзі сустракаюць рэйс з Менску 7 снежня. Скрыншот. Крыніца: belsat.eu

16-гадовы мігрант Махамед Дхахэр прызнаецца, што беларусы білі іх.

«Калі мы прыехалі ў Беларусь, перапраўшчык-кантрабандыст казаў нам рэчы далёкія ад праўды. Нам сказалі, што гэта толькі пяць хвілін пешкам, але гэта няпраўда. Часам, тое, што, як яны казалі, зойме гадзіну, цягнулася тры дні – без вады і ежы.

Таксама беларусы білі нас. Не хачу пра гэта ўзгадваць. Перапраўшчык ад нас адмахнуўся, а яны схапілі нас, трымалі нас, білі. Цкавалі на нас сабак. Перапраўшчык падмануў, падманшчык, ніколі не сказаў праўды нам, ён не чалавек. Ён казаў, што будзе пяць хвілін дарогі, але была гадзіна, потым дзень хаджэння без усялякай надзеі па лесе.

Таксама мы заблукалі ў лесе без ежы, мы не ведалі, што рабіць», – кажа юнак.

«З маім сынам абыходзіліся жахліва. Яны казалі сядзець у гатэлі 7 начэй. Яны выкінулі яго з гатэлю праз 7 дзён, бо не мае візы. Яны сачылі за ім, каб абрабаваць. Гэта жахліва, паверце. Гэта ўсё не магу апісаць словамі», – кажа бацька ў чаканні сына на лётнішчы Эрбіль.

Hавiны
Сяргей Падсасонны з Курдыстану: «Патокі мігрантаў могуць пайсці праз Расею»
2021.12.06 19:05

ЗК belsat.eu

 

Стужка навінаў