Памёр беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Міхась Тычына


Беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца Міхась Тычына памёр на 79-м годзе жыцця, паведамляе «Наша Ніва». Пра смерць Тычыны паведамілі ў ягонай сям’і.

Міхась Тычына.
Фота: Кастусь Дробаў

Міхась Тычына нарадзіўся 10 лютага 1943 года ў сямʼі ссыльнага селяніна ў Якуціі. У 1947-м разам з бацькамі вярнуўся на радзіму ў Глускі раён.

Скончыў філалагічны факультэт Берасцейскага педагагічнага інстытуту, працаваў настаўнікам на Піншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР (1970), быў навуковым супрацоўнікам гэтага інстытуту. Пасля стаў доктарам філалагічных навук.

Друкавацца Тычына пачаў у 1963 годзе з вершаў, як крытык і літаратуразнаўца – з 1969. Быў спецыялістам у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Ён аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў свайго стрыечнага брата Алеся Адамовіча. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.

Міхась Тычына быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

У Акадэміі навук Тычыну называлі «эталонам сумлення» пiша «Наша Ніва».

Агляд
Беларускія месцы ў Вільні: шляхамі адраджэнцаў
2022.11.06 13:33

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў