Аналітык: ЗСУ вызвалілі 50 % тэрыторыі Украіны, акупаванай РФ пасля 24 лютага


Украінскае войска вызваліла 50 % тэрыторыі, захопленай Расейскай Федэрацыяй пасля 24 лютага. Да такіх высноваў прыйшоў аналітык Дэф Мон, паведамляе УНІАН.

Вольныя, вызваленыя і акупаваныя тэрыторыі Украіны. Аўтар Def Mon. Крыніца: Twitter / DefMon3

На базе звестак у адкрытым доступе аналітык Дэф Мон (Def Mon) прыйшоў да высновы, што на дзень 6 лістапада ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі 50 % тэрыторыі Украіны, захопленай расейскімі войскамі пасля 24 лютага. Калі казаць увогуле пра тэрыторыі Украіны, занятыя расейскімі войскамі пачынаючы з 2014 года, то вызвалена 37 % тэрыторый.

Дэф Мон займаецца OSINT-аналітыкаю, даследуе хаду вайны ва Украіне. На базе праведзенага аналізу даследнік стварыў мапу, якая паказвае суадносіны вызваленых ЗСУ тэрыторыяў і тэрыторыяў, акупаваных расейскім войскам, і размясціў у сваім мікраблогу ў Twitter.

У прыватнасці, улічана, што ЗСУ вызвалілі Чарнігаўскую, Кіеўскую і Сумскую вобласці. Ад расейскіх войскаў ачышчаная большая частка Харкаўскай вобласці. Цяпер украінскія вайскоўцы дэакупуюць Херсонскую, Луганскую і Данецкую вобласці.

З пачатку вайны расейскае войска акупавала больш за 200 тысячаў квадратных кіламетраў Украіны. На дзень 6 лістапада пад акупацыяй застаюцца 124,821 тысячы квадратных кіламетраў тэрыторыі Украіны.

Hавiны
Энергетычны крызіс ва Украіне. 4,5 мільёна спажыўцоў заставаліся без святла ў нядзелю ўвечары
2022.11.07 08:30

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў