Віктар Лукашэнка ў Катары сустрэўся з шэйхам-прэм'ерам


Прэм’ер-міністр і міністр унутраных справаў шэйх Халід бен Халіфа бен Абдулазіз Аль-Тані сустрэўся ў нядзелю са старэйшым сынам Аляксандра Лукашэнкі.

Пра сустрэчу паведаміла мясцовае выданне The Peninsula. Адзначаецца, што падчас перамоваў былі разгледжаны пытанні двухбаковых стасункаў паміж дзвюма краінамі, шляхі іх умацавання і развіцця.

Віктар Лукашэнка прыляцеў у Катар у якасці спецыяльнага пасланніка пры Радзе супрацы краінаў Персідскай затокі і прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.

Дзяржаўныя медыі Беларусі пра візіт сына Лукашэнкі ў Катар пакуль нічога не паведамляюць.

Hавiны
З кім і навошта Віктар Лукашэнка лётаў у Абу-Дабі?
2020.03.05 22:23

РР belsat.eu

Стужка навінаў