Статыстыка Мінздароўя: больш за 3 мільёны беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны ад COVID-19


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя статыстычныя дадзеныя наконт маштабаў вакцынацыі ў Беларусі.

Паводле міністэрства, у Беларусі ўжо больш за 3 млн. 022 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. З іх больш за 2 млн 332 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

У лідарах па поўнай вакцынацыі – Менск і Гомельская вобласць (463,5 і 424,9 тысяч адпаведна). Самыя нізкія тэмпы вакцынацыі на Віцебшчыне – там поўны курс прайшлі толькі 242,1 тысяча чалавек.

Афіцыйная статыстыка Мінздароўя наконт вакцынацыі выклікае недавер у экспертаў і грамадскасці. Раней журналісты Zerkalo.io звярнулі ўвагу на тое, што афіцыйныя дадзеныя ўладаў Беларусі наконт колькасці прышчэпленых істотна супярэчаць звесткам расейскага ўраду аб аб’ёмах вытворчасці вакцыны ад каронавірусу. Выданне прыйшло да высновы ўлады могуць завышаць колькасць прышчэпленых беларусаў прыкладна на 40%.

Hавiны
Zerkalo.io: Улады завышаюць колькасць прышчэпленых беларусаў амаль на 40%
2021.09.11 10:50

РР belsat.eu

Стужка навінаў