«Арміі прамаўляюць, бо праваабаронцаў не чулі». Украінскі Цэнтр грамадзянскіх свабодаў пра свой і не толькі Нобэль


Ва ўкраінскім Цэнтры грамадзянскіх свабодаў (ЦГС), які разам з кіраўніком беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» і расейскім «Мемарыялам» стаў сёння лаўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, пракаментавалі ўзнагароджанне.

Аляксандра Матвійчук.
Фота: Center for Civil Liberties / Центр Громадянських Свобод / Facebook

«Цяпер прамаўляюць арміі, бо раней галасоў праваабаронцаў у нашым рэгіёне не было чуваць. Магчыма, нас слухалі на Камітэце правоў чалавека ААН, але дакладна не ў залах, дзе прымаюцца рашэнні людзьмі ва ўладзе», – заявіла Аляксандра Матвійчук, кіраўніца ЦГС.

Паводле яе, «такі стан рэчаў трэба змяніць». У прыватнасці, праваабаронца заклікае да рэформы міжнароднага міру і бяспекі, «каб стварыць гарантыі для ўсіх краінаў і іх грамадзянаў незалежна ад іх удзелу або няўдзелу ў ваенных блоках або вайсковай моцы».

Гэтак, Матвійчук заклікала выключыць Расею з Рады бяспекі ААН, «стварыць міжнародны трыбунал і прыцягнуць Пуціна, Лукашэнку і іншых ваенных злачынцаў да адказнасці».

«Я радая, што Цэнтр грамадзянскіх свабодаў, які я ўзначальваю, атрымаў сёння Нобэлеўскую прэмію разам з нашымі сябрамі і партнёрамі з «Мемарыялу» і «Вясны», – напісала ўкраінская праваабаронца.

У сваю чаргу эксперт ЦГС Уладзімір Яворскі раскрытыкаваў тых, хто «разганяе незадаволенасць», заяўляючы, што ўганараванне прэміяй праваабаронцаў з Беларусі, Украіны і Расеі – «спроба злучыць нас у адзін народ ці як-небудзь памірыць тры народы».

«Тут гаворка зусім пра іншае. Гаворка пра тое, што калі б РФ і Беларусь былі дэмакратыямі з захаваннем правоў чалавека, вайны хутчэй за ўсё і не было б», – падкрэсліў ён.

Hавiны
Прадстаўніца Пераходнага кабінету: «Прызнанне Алеся Бяляцкага стварае велізарны ціск на Лукашэнку»
2022.10.07 16:51

7 кастрычніка стала вядома, што Нобэлеўскую прэмію міру ў 2022 годзе атрымаюць кіраўнік беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, расейская праваабарончая арганізацыя «Мемарыял» і Цэнтр грамадзянскіх свабодаў з Украіны.

«Лаўрэаты прэміі міру прэзентуюць грамадзянскую супольнасць у сваіх краінах. Яны шмат гадоў прасоўвалі права на крытыку ўладаў і абарону асноўных правоў грамадзянаў. У іх ёсць выдатныя намаганні дзеля дакументавання ваенных злачынстваў, парушэнняў правоў чалавека і злоўжыванняў уладаю. Разам яны дэманструюць значэнне грамадзянскай супольнасці для міру і дэмакратыі», – паведамляе Нобэлеўскі камітэт.

Каментар
Праваабаронца Стрыжак: Важна разумець, чаму менавіта такое рашэнне прыняў Нобэлеўскі камітэт
2022.10.07 15:29

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў