Касцёл vs. улады і новыя праблемы БелАЗу. Галоўнае за 7 верасня


Ілюстратыўнае фота.
Фота: Белсат

7 верасня стала чарговым днём пратэсту Беларусі супраць фальсіфікацыі ў мінулым годзе прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Сёння з новай сілай загучаў рэлігійны фактар.

Мінская (ня)праўда

Усё пачалося з таго, што дзяржаўная газета «Мінская праўда» апублікавала на першай старонцы карыкатуру на каталіцкіх святароў, якія мяняюць крыж на свастыку. Адначасова там было патлумачана, што тыя ксяндзы, хто не маўчыць супраць гвалту і беззаконня, падтрымліваюць нацыянальны сцяг ды спяваюць гімн «Магутны Божа», – калабаранты ды нацысты.

Hавiны
«Плюе ў твар каталікам». Дзяржаўная газета апублікавала карыкатуру на каталікоў. У Касцёле адказалі
2021.09.07 16:48

У Касцёле такога падыходу не ацанілі, назваўшы гэта пляўком у твар мільёнаў каталікоў і ўвогуле ўсіх хрысціянаў.

Hавiны
«Паклёп і абраза». Каталіцкія біскупы Беларусі рэзка асудзілі карыкатуру на святароў у дзяржаўных медыях
2021.09.07 18:11

Біскуп Аляксандр Яшэўскі выказаў спадзеў, што «адпаведныя органы дзяржаўнай улады дадуць належную прававую ацэнку дадзенай карыкатуры і публікацыі ў газеце «Мінская праўда», змешчанай у № 68 ад 7 верасня 2021 года, незадоўга да святкавання Дня народнага адзінства».

Артыкулы
«Прабач ім, Божа, бо не ведаюць, што робяць». Біскуп Касабуцкі заступіўся за БЧБ-сцяг і «Магутны Божа»
2021.09.07 23:20

А біскуп Юрый Касабуцкі наўпрост заступіўся за бел-чырвона-белы сцяг і гімн «Магутны Божа», асудзіўшы разам з тым гвалт і хлусню.

Артыкулы
«Прабач ім, Божа, бо не ведаюць, што робяць». Біскуп Касабуцкі заступіўся за БЧБ-сцяг і «Магутны Божа»
2021.09.07 23:20

Без «Перспектывы»

Hавiны
Сёння сілавікі прыйшлі ў кватэру да журналісткі Пытлевай і да праваслаўнага святара
2021.09.07 17:26

Улады між тым працягвалі рэпрэсіі і супраць іншых катэгорыяў. Яны прыйшлі да праваслаўнага святара Дзіянісія Карасцялёва і журналісткі Кацярыны Пытлевай, выставілі абвінавачанні кіраўнікам БелаПАН Ірыне Леўшынай і Дзмітрыю Наважылаву ды завялі крымінальную справу на галоўнага рэдактара сайту «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка.

Артыкулы
Кіраўнікам БелаПАНу выставілі абвінавачанні
2021.09.07 13:09

Філосафа Уладзіміра Мацкевіча прызналі схільным да экстрэмізму, а добрушскага рэпера судзілі за абразу Лукашэнкі. Выпісалі штраф і рэдактарцы «Зялёнага парталу» Яніне Мельнікавай.

Hавiны
У Беларусі больш няма «Перспектывы». Яе зліквідаваў Вярхоўны Суд
2021.09.07 18:31

Таксама стала вядома, за што быў заблакаваны сайт «Медыя-Палессе». А Вярхоўны суд ліквідаваў аб’яднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва».

Між тым «Deutsche Bank» закрывае рахункі найбуйнейшага дзяржаўнага банку – «Беларусбанку», а літоўская мытня не прапускае праз порт у Клайпедзе прадукцыі БелАЗу.

Аб’ектыў
Санкцыі ў дзеянні
2021.09.07 23:43

МГ belsat.eu

Стужка навінаў