У Пінску праваабаронцу пазбавілі апекі над хворым братам пасля затрымання


Пінскага праваабаронцу Алеся Раманавіча пазбавілі апекі над хворым братам, пакуль той быў у ізалятары часовага ўтрымання, паведамляе тэлеграм-канал «Позірк».

Алесь Рамановіч.
Фота: media-polesye.by

«Камісія прыехала да мяне дадому, калі я знаходзіўся ў ІЧУ. Яны выявілі, што мяне няма з братам, гэта стала падставай, каб вынесці на разгляд [пытання] пазбаўленне апекі», – распавядае праваабаронца.

Паводле яго Алеся, 6 жніўня ён атрымаў ліст з паведамленнем, што рашэнне аб пазбаўленні яго права на апякунства прынятае.

Па палітычна матываваных справах у пачатку жніўня ў Пінску арыштавалі або аштрафавалі 11 чалавек. Алесь Рамановіч быў затрыманы, пасля суда аштрафаваны на 30 базавых велічыняў – 960 рублёў (каля 380 долараў).

Праваабаронцу і сябра Руху «За свабоду» Алеся Рамановіча затрымлівалі не аднойчы. Так, у пачатку красавіка гэтага года яго затрымалі падчас прагулкі па цэнтры Пінску з нагрудным значком з гербам «Пагоня». У ізалятары, як пазней расказваў праваабаронца, для яго стварылі цяжкія ўмовы: катавалі недасыпаннем, холадам, адмаўляліся вадзіць у прыбіральню і аднаго пасадзілі ў пяцімясцовую камеру.

Абноўлена
У Ельску пачалі «зачыстку»? Праваабаронцы заўважылі незвычайную актыўнасць сілавікоў
2022.08.07 10:28

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў