Дэвальвацыя, рост беспрацоўя і скарачэнне эканомікі. Адмыслоўцы не бачаць аптымізму пры існай сітуацыі ў Беларусі


Амаль год мінуў з апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. За гэты час істотныя змены адбыліся не толькі ў грамадстве, але і ва ўсіх астатніх сферах краіны. Адмыслоўцы лічаць, што ў эканоміцы краіны назапаешваецца ўсё больш негатыўных момантаў.

Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка BEROC распавяла «Белсату», што ад санкцыяў нашая краіна страціць даволі шмат.

Кацярына Барнукова
Кацярына Барнукова.
Фота: Белсат

«Цалкам замяніць еўрапейскія камплектуючыя не атрымаецца. Больш за то, адсутнасць гэтых еўрапейскіх камплектуючых будзе азначаць страту нейкіх рынкаў. Напрыклад, пры ўдзеле ва Украінскіх тэндарах МАЗ выстаўляў сваю перавагу ў тым, што рухавікі з пэўным экалагічным стандартам. То сёння мы страцілі пастаўкі гэтых рухавікоў, адпаведна і страцім патэнцыйныя выйгрышы ў тэндарах на набыццё Украінай грамадскага транспарту. Таму страты будуць адчувальнымі.

Ізноў жа яны будуць расцягнутыя па часе. Не будзе так, што бах, і раптоўны шок будзе. Акрамя таго, калі паглядзім напрыклад на гандаль Беларуссю летась, то пабачым, што праз каронавірус, або праз іншыя прычыны, мы страцілі вельмі шмат у справе паставак нафты з Расеі. Але эканоміка змагла прыстасавацца нейкім чынам. Гэта адбылося і праз дэвальвацыю. Мы сталі меней экспартаваць, але і імпарт таксама скараціўся. А сёння маем і спрыяльныя ўмовы на іншых рынках, мы экспартуем больш і даражэй. Таму страты ад санкцыяў хутчэй за ўсё, нельга сказаць, што іх не будзе, будуць у выглядзе адсутнасці росту эканомікі, хоць ён мог бы быць», – лічыць Кацярына Барнукова.

Аб’ектыў
Як рэжым Лукашэнкі спрабуе абыйсці заходнія санкцыі
2021.07.17 23:07

Што будзе з ІТ?

«Калі летась у нас было 2,5 млрд летась, то сёлета мы спадзяемся атрымаць 3 млрд і болей, але лічбы могуць быць меншымі. Бо ІТ-кампаніі старанна пераносяць цэнтры прыбыткаў у іншыя краіны».

Чаго чакаць прыватнаму бізнесу?

«Увесь попыт унутры краіны паступова скарачаецца. Гэта тычыцца і аб’ёмаў рытэйлу, у нас рэальныя прыбыткі насельніцтва нібыта павялічваюцца, але іх насельніцтва не спяшаецца выдаткоўваць. Інвестыцыі скарачаюцца больш, чым на 10 %. Гэта значыць адбываецца істотнае скарачэнне, нават калі мы параўноўваем з перыядам кавіда».

Аб’ектыў
Інфляцыя павялічваецца, а валюты становіцца менш
2021.07.13 23:08

Да чаго рыхтавацца беларусам?

«Хутчэй за ўсё будзе стагнацыя, або рост будзе вельмі павольны, або нават і невялікі спад. Тое ж будзе і з курсам. Хутчэй за ўсё ён будзе паступова дэвальвавацца, але гэта будзе вельмі павольны і паступовы працэс. Што тычыцца рынку працы, то м7не падаецца, што тут будзе самая складаная сітуацыя. Адсутнасць інвестыцыяў азначае, што не ствараюцца новыя працоўныя месцы. Для многіх людзей не будзе карʼернага росту, росту іх прыбыткаў. І калі раптам чалавек страціць працу, то яму будзе нашмат больш складана яе адшукаць. Я баюся, што ў сярэднетэрміновай перспектыве мы можам пабачыць рост беспрацоўя», – лічыць Кацярына Барнукова.

Аналітыка
Улады краіны, пагражаючы еўрапейскаму бізнесу, страляюць сабе ж у нагу
2021.05.05 08:30

belsat.eu

Стужка навінаў