Збіраюцца подпісы пад петыцыяй з патрабаваннямі спыніць катаванні палітвязня Арцёма Анішчука


Зварот у Генеральную пракуратуру, аўтары якога патрабуюць неадкладна спыніць бесчалавечнае абыходжанне са зняволеным Арцёмам Анішчуком, і аказаць яму ўсю патрэбную медычную дапамогу, з’явіўся на платформе petitions.by.

Акрамя Генпракуратуры, петыцыя будзе накіраваная ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.

«Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія падпісаліся ніжэй, выказваем сваю занепакоенасць за жыццё і здароўе Арцёма Анішчука, які знаходзіцца ў папраўчай калоніі №15 і патрабуем прыняць неадкладныя меры, накіраваныя на спыненне і эфектыўнае расследаванне ўсіх фактаў катаванняў і бесчалавечнага абыходжання ў дачыненні Арцёма з боку службовых асобаў ПК-15», – гаворыцца ў петыцыі.

Гісторыі
Пагражалі згвалціць дручком, павесіць на дрэве, станавіліся на галаву і ўтоптвалі ў асфальт. «Гэта асабістая помста»
2021.06.17 15:44

У звароце прыводзяцца факты аб збіцці і псіхалагічным ціску на палітвязня.

На раніцу 7 ліпеня пад петыцыяй падпісаўся 221 чалавек. Трэба сабраць яшчэ 1779 подпісаў.

32-гадовы мянчук Арцём Анішчук адбывае пакаранне ў Магілёўскай папраўчай калоніі № 15. Яго асудзілі да двух гадоў зняволення за пашкоджанне аўтамабіля жонкі намесніка начальніка аддзелу арганізацыі аператыўна-рэжымнай працы ў папраўчай калоніі, ЛПП Дэпартаменту выканання пакарання МУС Аляксандра Гейца.

Hавiны
Жонка зняволенага Арцёма Анішчука кажа, што яе мужа ў калоніі працягваюць катаваць
2021.06.30 11:38

У пачатку чэрвеня Арцём заявіў, што яго катуюць. Каб гэта спыніць, мянчук праглынуў металічныя прадметы. Жонка Арцёма Вольга распавядала «Белсату», што ейнага мужа збіваў асабіста начальнік калоніі.

Беларускія праваабаронцы прызналі Арцёма Анішчука палітвязнем.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў