Суды Першамайскага і Савецкага раёнаў Менску пераехалі ў новы будынак


З 7 чэрвеня суды Першамайскага і Савецкага раёнаў Менску пераехалі ў новы будынак на вуліцы Францішка Скарыны 6Б, каля станцыі метро «Усход». Аб гэтым паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Новы будынак судоў Першамайскага і Савецкага раёнаў Менску.
Фота: viasnanazirae / Telegram

Усе справы будуць разглядацца ўжо тут, але, імаверна, толькі з 8 чэрвеня. Сёння, 7 чэрвеня, ні крымінальных, ні адміністратыўных справаў у раскладзе няма, бо «заканчваецца пераезд са старых будынкаў».

Афіцыйных заяваў аб пераездзе судоў зроблена не было.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў