«BYPOL» назваў імёны амапаўцаў, якія чынілі бязмежжа і збівалі людзей


Арганізацыя былых сілавікоў «BYPOL» зладзіла расследаванне гучных выпадкаў парушэння амапаўцамі заканадаўства. Былыя следчыя назвалі імёны асобаў, якія хавалі свае твары.

Прадстаўнік «ByPol» Матвей Купрэйчык распавёў пра імёны амапаўцаў, якія затрымалі Паўла Севярынца, удзельнікаў разгону маршу жанчын, збіцця Мікіты Домрачава ды іншых выпадкаў гвалту ў Менску.

7 чэрвеня летась невядомы ў цывільным схапілі Паўла Севярынца. Роўна год ён за кратамі. 25 траўня паводле сфабрыкаванай крымінальнай справы, Паўла асудзілі на 7 гадоў турэмнага зняволення.

Былыя сілавікі з «BYPOL» высветлілі, што затрымалі Паўла Севярынца працаўнікі 15 узводу 5-ай аператыўнай роты амап ГУУС Менгарвыканкаму пад кіраўніцтвам маёра міліцыі Максіма Русановіча. Адным з тых, хто прымаў удзел у затрыманні Паўла быў капітан міліцыі Аляксей Іваноў, камандзір 15 узводу 5-ай аператыўнай роты амапу, а таксама старшы сяржант міліцыі Канстанцін Купцэвіч.

«Вядома, працаўнікі проста выконвалі загад кіраўніцтва, але тое бязмежжа, якое чынілі ў дачыненні да невінаватага чалавека, не можа трактавацца як зло, яго затрымалі першапачаткова за незаконнае пікетаванне, а вось потым інкрымінавалі шмат крымінальных артыкулаў. Усё гэта хлусня», – распавёў прадстаўнік «ByPol» Матвей Купрэйчык.

19 верасня 2020 году ў Менску прыйшоў традыцыйны жаночы марш. Жанчын пачалі хапаць працаўнікі 14 узводу 5-ай аператыўнай роты амапу Менгарвыканкаму. Адным з камандзіраў быў лейтэнант міліцыі Ілля Шуневіч, сын былога міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча.

Яшчэ адзін выпадак з дэананімізацыі сілавікоў «BYPOL» прыводзіць амапаўца, які лаяўся на ўдзельніцу мірнай акцыі і публічна голасна яе абражаў. Гэтым амапаўцам у балаклаве апынуўся Максім Курэш, камандзір 14 узводу 5 аператыўнай роты.

13 кастрычніка летась з’явілася відэа, на якім амапаўцы ў балаклавах прыгразілі пакараць усіх, хто прымае ўдзел у мірных акцыях. Асобамі ў балаклавах апынуліся Яўген Прасалоўскі, лейтэнатн міліцыі, камандзір 15 узводу 5 аператыўнай роты, а таксама Юрый Аксюта, старшы лейтэнант міліцыі, намеснік камандзіра 7 аператыўнай роты па ідэалагічнай працы і кадраваму забеспячэнню.

Яшчэ адзін выпадак – 11 кастрычніка 2020 году ў Менску на вуліцы Зыбіцкай амапаўцы жорстка збілі і затрымалі Мікіту Домрачава. Затрымалі Мікіту амапаўцы пад кіраўніцтвам Арцёма Малочкі.

Hавiны
У рэстаране Асіповічаў адбылася бойка паміж двума сілавікамі. Адзін з іх загінуў
2021.06.07 13:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў