Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 7 траўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі па стане на вечар 7 траўня чытайце ў нашым аглядзе.

Жанчына з дзіцем выступае перад прэсай, калі жыхары Марыупалю, у тым ліку эвакуяваныя з «Азоўсталі», прыбываюць у Запарожжа, Украіна. 3 мая 2022 года.
Фота: Dmytro Smolyenko / Zuma Press / Forum

Па інфармацыі Генеральнага Штабу ЗСУ, страты асабовага складу расейцаў з пачатку вайны дасягнулі 25100 чалавек. Паведамляецца, што найбольшыя страты за апошнія содні расейцы панеслі на Слабажанскім аперацыйным раёне.

Разам з тым увечары 6 траўня ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі шэраг населеных пунктаў у Харкаўскай вобласці, у прыватнасці быў адноўлены кантроль над Аляксандраўкай, Фёдараўкай, Украінкай, Шастакова, Перамогай і часткай сяла Чаркаскія Цішкі. Пры гэтым паведамляецца, што ў Шастакова быў разгромлены расейскі апорны пункт. Нагадаем, пра пераход у контрнаступленне на Харкаўскім і Ізюмскім напрамках у ЗСУ заявілі 5 траўня.

Тым часам на поўдні Украіны прызначаны прадстаўнік расейскай акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Украіны Кірыл Страмаусаў заявіў, што рэгіён будзе імкнуцца стаць адным з суб’ектаў Расеі. Таксама ў Херсонскай вобласці вярнулі герб часоў Расейскай імперыі і збіраюцца выдаваць расейскія пашпарты.

У Луганску прадстаўнік «народнай міліцыі» «ЛНР» Андрэй Марачка заявіў, што горад вырашылі перайменаваць у Варашылаўград на 9 траўня. Паводле яго словаў, ужо падпісаны адпаведны ўказ «кіраўніка ЛНР» Леаніда Пасечніка.

Разбураны фасад жылога дому ў раёне Паўночная Салтаўка ў Харкаве, Украіна. 28 красавіка 2022 года.
Фота: Белсат

7 траўня расейская армія выпусцілі па Адэскай вобласці 4 крылатыя ракеты з ужываннем стратэгічнай авіяцыі. Удары нанеслі таксама і па горадзе Карлаўка на Палтаўскай вобласці і па Сумскай вобласці. Па папярэдняй інфармацыі пацярпелых няма, але пашкоджана інфраструктура.

Міністэрства ўнутраных справаў самаабвешчанай «Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі» паведаміла пра чарговыя атакі на кантраляваную ПМР тэрыторыю. Адзначаецца, што каля вёскі Варанкова Рыбніцкага раёну побач з былым аэрадромам адбыліся чатыры выбухі. Паведамляецца, што гэта ўжо другі факт актыўных дзеянняў у ваколіцах вёсцы Варанкова. Першы быў зафіксаваны 5 траўня, тады робатам былі скінутыя два выбуховыя прыстасаванні.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што паўночнаатлантычны альянс чакае далейшага абвастрэння вайны ва Украіне найбліжэйшымі тыднямі. На гэтым фоне кіраўнік NATO выказаўся за далейшыя пастаўкі ўзбраення Украіне.

Тайвань узмацніў меры экспартнага кантролю высокатэхналагічных тавараў пры пастаўках у Беларусь. Міністэрства эканомікі краіны паведаміла, што рашэнне прынятае з прычыны актыўнага ўдзелу Беларусі ва ўварванні Расеі ва Украіну. Цяпер экспарт у Беларусь шэрагу найменняў высокатэхналагічных тавараў магчымы толькі пры асаблівым дазволе. Раней аналагічныя меры Тайвань увёў у дачыненні Расеі.

Hавiны
«Amnesty International» заклікае пакараць кіраўнікоў дзяржаваў, якія ведалі пра ваенныя злачынствы ва Украіне
2022.05.07 13:33

ВК belsat.eu

Стужка навінаў