У Менску развіталіся з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам

У менскім Архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўвечары 6 траўня пачалося развітанне з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам. 7 траўня цырымонія развітання працягнулася.

Пахавальная імша пачалася а 12-й гадзіне 7 траўня.

Калі выносілі труну, апладысменты доўжыліся больш за 10 хвілінаў. На развітанні ў касцёле не было заўважана ніводнага вянка з дзяржаўнай сімволікаю, піша Радыё Свабода.

Пахавалі Станіслава Шушкевіча на Паўночных могілках Менску.

У Менску развітваюцца са Станіславам Шушкевічам. Фота ад чытачоў «Белсату»

Першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу было 87 гадоў. У канцы красавіка ён трапіў у рэанімацыю пасля перанесенага COVID-19. Праз два дні яго выпісалі з лякарні, але здароўе палітыка было падарванае хваробай.

Станіслава Шушкевіча паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта ў сувязі з наступствамі каронавіруса.

Месяц таму ён перахварэў на о-мікрон, пры тым што апошнія месяцы заставаўся ўдома, і кантакты былі зведзеныя да мінімуму.

Станіслаў Шушкевіч быў сябрам-карэспандэнтам Акадэміі навук, у 1991–1994 гадах – старшынём Вярхоўнага Савету 12-га склікання. Адзін з падпісантаў Белавежскага пагаднення, якое паставіла кропку ў існаванні СССР.

Артыкулы
За што беларусы мусяць быць удзячныя Станіславу Шушкевічу
2022.05.04 17:53

belsat.eu

Стужка навінаў