Расея нанесла новыя ракетныя ўдары па Адэскай вобласці


Расейская армія выпусцілі па Адэскай вобласці крылатыя ракеты з ужываннем стратэгічнай авіяцыі. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на аператыўнае камандаванне «Поўдзень».

«Па Адэскай вобласці нанесены ракетны ўдар 4 крылатымі ракетамі з ужываннем стратэгічнай авіяцыі. Вораг працягвае не толькі фізічнае разбурэнне інфраструктуры рэгіёну, але і псіхалагічны ціск на цывільнае насельніцтва», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле камандавання, пацярпелых няма, але пашкоджана інфраструктура.

Пазней у АК «Поўдзень» удакладнілі, што ўсяго было 6 ракетаў. Чатыры з іх трапілі ў прыватнае мэблевае прадпрыемства. У жылым раёне ўдарнай хваляй і абломкамі пашкоджаны шматпавярховыя дамы. Яшчэ дзве ракеты патрапілі ва ўзлётна-пасадачную паласу і пункт кіравання палётамі Адэскага аэрапорту.

Акрамя таго, 7 траўня расейскае войска нанеслі ўдары па горадзе Карлаўка на Палтаўскай вобласці: ракета патрапіла ў інфраструктурны абʼект.

Таксама ракетныя-бомбавыя ўдары зафіксаваныя ў Сумскай вобласці, паведамляе «Украінская праўда». Удары былі нанесены на адлегласці каля 20 кіламетраў адзін ад аднаго парамі самалётаў, імаверна – Су-35.

РР belsat.eu

Стужка навінаў