Польскія мытнікі выявілі рэкордную кантрабанду цыгарэтаў у гісторыі краіны


На беларуска-польскай мяжы польскія памежнікі выявілі самую вялікую кантрабанду цыгарэтаў праз памежную службу за ўсю гісторыю, паведамляе мытнае ведамства Польшчы.

Самая вялікая кантрабанда цыгарэтаў у гісторыі Польшчы. 7 траўня 2021 года.
Фота: strazgraniczna.pl

Кантрабанду знайшлі ў цягніку на памежным пункце Тэрэспаль. У трох кантэйнерах з Беларусі было выяўлена амаль 2,5 мільёна пачак цыгарэтаў.

Агульны кошт склаў 37 мільёнаў злотых ($ 9,7 млн).

Самая вялікая кантрабанда цыгарэтаў у гісторыі Польшчы. 7 траўня 2021 года.
Фота: strazgraniczna.pl
Самая вялікая кантрабанда цыгарэтаў у гісторыі Польшчы. 7 траўня 2021 года.
Фота: strazgraniczna.pl

Цыгарэты спрабавалі правезці ў трох тыпавых кантэйнерах замест заяўленых раслінных угнаенняў і элементаў уцяпляльніка.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў