Расейцы зноў нанеслі ўдар па Харкаву. Ёсць параненыя


Днём 7 красавіка расейскія вайскоўцы нанеслі ракетны ўдар па цэнтральным раёнам Харкава.

Абстрэл Харкава 7 красавіка 2024 году.
Фота: suspilne_kharkiv / Telegram

Мэр Харкава Ігар Тэрэхаў паведамляе, што ў горадзе было зафіксавана чатыры «прылёта», адзін з іх прыйшоўся ў прыватны будынак. Ёсць параненыя.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў сцвярджае, што ў выніку абстрэлу пацярпелі тры жанчыны і адзін цывільны мужчына.

«Вораг нанёс удары па цэнтральнаму парку і прамысловай зоне, дзе ў выніку прылёту пашкоджаны будынак і гарэў гараж», – паведаміў ён.

Першая інфармацыя пра абстрэлы з’явілася каля 11:47. Праз дзве гадзіны мясцовыя ўлады паведамілі пра паўторны ўдар, але колькасць «прылётаў» і іх наступствы пакуль невядомыя.

Цягам апошніх некалькіх тыдняў Харкаў падвяргаецца амаль штодзённым абстрэлам. Расейцы выкарыстоўваюць ракеты, дроны-камікадзэ і авіяцыйныя бомбы. У ujhflpt разбурана практычна ўся крытычная энергетычная інфраструктура.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў