У Беларусі прыпыняюць плацяжы «недружалюбным» замежным рэзідэнтам


У Беларусі падпісаны ўказ № 137 «Аб выканаўчых дакументах», у адпаведнасці з якім у краіне спыняецца спісанне сродкаў з рахункаў беларускіх кампаніяў на карысць рэзідэнтаў замежных дзяржаваў, якія здзяйсняюць «недружалюбныя» дзеянні, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АВ / Белсат

«Дакумент накіраваны на абарону нацыянальных суб’ектаў гаспадарання ад спісання з іх рахункаў сродкаў паводле патрабаванняў рэзідэнтаў замежных дзяржаваў, якія здзяйсняюць у дачыненні беларускіх юрыдычных ці фізічных асобаў недружалюбныя дзеянні», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Адзначаецца, што ўказ прыпыняе выкананне выканаўчых дакументаў, выстаўленых на карысць такіх рэзідэнтаў. Таксама банкі і іншыя фінансавыя арганізацыі будуць абавязаныя адмаўляць у прыёме плацежных патрабаванняў ад гэтых рэзідэнтаў паводле выканаўчых дакументаў без згоды платніка на аплату.

Інтэрв’ю
Што агульнага ў Беларусі і Кітаю і ці можна назваць Паднябесную сябрам Беларусі? Досвед беларусаў з Кітаю
2022.04.07 11:31

АД belsat.eu

Стужка навінаў