Лукашэнка назваў расейскую вайну «вялікай шкодай» для Беларусі і запатрабаваў удзелу ў перамовах


На нарадзе з Саветам бяспекі 7 красавіка Аляксандр Лукашэнка вялікую ўвагу надзяліў мірным перамовам паміж Украінай і Расеяй, якую ён падтрымаў у агрэсіі.

«Вайна, яшчэ раз падкрэсліваю, гэта вялікая шкода для Беларусі», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Паводле яго, на перамовах павінна прагучаць і пазіцыя Беларусі.

Hавiны
Лукашэнка – чыноўнікам: «Нас заўтра можа не быць»
2022.04.07 13:11

«Не можа быць перамоваў без удзелу Беларусі. Калі вы нас увязалі ў гэта, перш за ўсё заходнія краіны, там, на гэтых перагаворах, зразумела, павінна прагучаць пазіцыя Беларусі», – заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «ніякіх сепаратных за спінай Беларусі дамоўленасцяў быць не можа».

«Мы перакананы, што не толькі інтарэсы і гарантыі бяспекі павінны быць прадугледжаны адносна Украіны і Расеі, але Беларусі, як аднаго з трох славянскіх народаў, зацікаўленых у тым, каб тут былі мір і стабільнасць. Мы лічым, што ўсё роўна, дзе будуць адбывацца ў канчатковым выніку заключныя сустрэчы, але тое, што прэзідэнт Беларусі, кіраўнік дзяржавы павінен удзельнічаць у гэтых перамовах», – сказаў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, пазіцыя Лукашэнкі даведзеная да Украіны і Расеі.

Артыкулы
Святлана Ціханоўская: Рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь суўдзельніцаю ваенных злачынстваў Расеі
2022.04.03 17:29

Раней лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць запатрабаваць поўнага вываду расейскіх войскаў з Беларусі:

«Іх не павінна быць ні на тэрыторыі нашай краіны, ні на тэрыторыі Украіны. Пры любым зыходзе іх прысутнасць у нашай краіне застанецца крыніцай патэнцыйнай турбулентнасці ў рэгіёне».

Паводле яе, «прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі не толькі супярэчыць беларускаму канстытуцыйнаму нейтралітэту, але і стварае пагрозу для ўсёй Еўропы».

Таксама Святлана Ціханоўская зноў нагадала, што Расея выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю для атак на Украіну.

Hавiны
Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць запатрабаваць вываду расейскіх войскаў з Беларусі
2022.04.06 17:19

ПС belsat.eu

Стужка навінаў