У Беларусі палітвязнямі прызналі яшчэ 15 чалавек


Новыя палітвязні былі асуджаныя ў межах крымінальных справаў, звязаных з абвінавачаннем у выкарыстанні гвалту ў дачыненні міліцыянтаў, з супрацівам і хуліганствам (арт. 363, 364, 366, 339 КК).

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што «непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць для абароны і аховы грамадскага парадку». А ў выпадках ужывання ў дачыненні міліцыянтаў справакаванага імі ж гвалту «ў адказ» з боку пратэстоўцаў такія дзеянні варта разглядаць з увагі на цяжкасць прычыненай шкоды здароўю, а таксама як неабходную абарону ад відавочна неправамоцных дзеянняў сілавікоў.

«Гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды або шкоды каму-небудзь, дае падставы разглядаць гэтых асобаў у якасці палітычных зняволеных», – падкрэсліваюць праваабаронцы.

Акрамя таго, праваабаронцы адзначаюць, што суды выносяць прысуды, непрапарцыйна жорсткія (не адэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, – у параўнанні з прысудамі, якія выносіліся ў такіх жа катэгорыях справаў па-за палітычным кантэкстам.

Суд Фрунзенскага раёну Менску працягвае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні чатырох менчукоў: Яўгена Бароўскага, Івана Зянько, Аляксея Драба і Уладзіміра Кацкеля. 30 сакавіка 2021.
Фота: Белсат

На падставе гэтых высноваў праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітвязнямі наступных людзей:

  • Сяргей Базук (асуджаны на 1 год абмежавання волі з накіраванне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле ч. 1 арт. 339 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);
  • Сяргей Верашчагін (асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК);
  • Андрэй Царонак (асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 і 2 арт. 339 КК, арт. 364 КК);
  • Міхаіл Юдзін (асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК);
  • Міхаіл Ефімовіч (асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК);
  • Вадзім Хіжнякоў (асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК);
Hавiны
«Ударыў амапаўку кулаком па галаве»: у Горадні пачаўся суд над чатырма мужчынамі за гвалт над сілавікамі
2021.01.06 17:18
  • Андрэй Севяртока (асуджаны на 5,5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК);
  • Канстанцін Паляк (асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання);
  • Іван Зянько (асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 218, 364, ч. 1 арт. 342 КК);
  • Аляксей Драб (асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 218, 364, ч. 1 арт. 342 КК);
  • Яўген Бароўскі (асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі паводле арт. 218, 364, ч. 1 арт. 342 КК);
  • Уладзімір Кацкель (асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 218, 364, ч. 1 арт. 342 КК);
  • Яўген Зашчытаў (асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК);
  • Аляксандр Шаўцоў (асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК);
  • Аліна Войцех (асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі паводле арт. 364 КК).

Цяпер колькасць палітвязняў у беларускіх турмах вырасла да 337 чалавек.

Hавiны
Менчукам, якія адбілі мужчыну ад амапаўцаў, далі ад чатырох да пяці гадоў калоніі
2021.04.02 13:19

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў