Нямеччына не будзе ўводзіць эмбарга на пастаўкі расейскай нафты і газу


Вугоршчына таксама не будзе ўводзіць эмбарга на сыравіну з Расеі.

Транспартаванне нафтапрадуктаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: belmir.by

У той жа час «Нямеччына вітае ўсе міжнародныя намаганні, накіраваныя на тое, каб адрэагаваць на расейскае ўварванне ва Украіну мэтанакіраванымі санкцыямі», – цытуе словы Шольца «Der Tagesspiegel».

За ягоных словаў, аднак, у цяперашні час няма іншага спосабу забяспечыць Еўропу энергіяй для ацяплення, транспарту, электразабеспячэння і прамысловасці.

Міністр фінансаў Вугоршчыны Міхай Варга таксама заявіў, што яго краіна не падтрымае забароны на набыццё расейскіх нафты і газу ў якасці адной з санкцый у дачыненні Масквы за ўварвання Расеі ва Украіну. Ён адзначыў, што ахвярай еўрапейскіх санкцый ужо стаў вугорскі форынт. За апошні месяц яго курс упаў, а долар ЗША падаражэў з 314 да 360 форынтаў.

Пакуль ЕЗ пераважна ўводзіць санкцыі ў дачыненні пэўных асобаў. Так, у апошнім пакеце ў спіс трапілі і 22 высокапастаўленыя беларускія вайскоўцы.

Абноўлена
Пад санкцыі Еўразвязу трапілі яшчэ 22 высокапастаўленыя беларускія вайскоўцы
2022.03.02 19:37

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў