Масавая вайсковая падрыхтоўка. Як у Кіеве вучаць насельніцтва карыстацца зброяй


Ветэраны батальёну «Азоў», якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны, ладзяць у Кіеве заняткі вайсковай падрыхтоўцы. Удзел бяруць тыя, хто плануе далучыцца да брыгадаў тэрытарыяльнай абароны Украіны.

Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum

Пасля нарошчвання расейскай вайсковай прысутнасці на мяжы з Украінай у Кіеве пачалі стварацца грамадзянскія брыгады тэрытарыяльнай абароны. На занятках ветэраны ўкраінскага войска вучаць карыстацца зброяй і паводзіць сябе ва ўмовах баявых дзеянняў.

Курсы арганізаваныя не толькі ў сталіцы, але і ў іншых буйных гарадах, напрыклад, у Харкаве.

Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum
Фота: Celestino Arce Lavin / Zuma Press / Forum
Фота: Celestino Arce Lavin / Zuma Press / Forum

Паводле звестак заходніх аналітыкаў, каля мяжы з Украінай і ў Крыме цяпер сканцэнтравана каля 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Масква адмаўляе рыхтаванне да нападу на Кіеў і заклікае ЗША і NATO даць «гарантыі бяспекі», патрабуючы скарачэння амерыканскіх войскаў і ўзбраення ў Еўропе і адмовы ад далейшага пашырэння NATO на ўсход. Генеральны сакратар Альянсу Енс Стольтэнбэрг таксама заклікаў Расею адмовіцца ад агрэсіўнай палітыкі і вывесці свае войскі з Грузіі, Украіны і Малдовы.

Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum
Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum
Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum
Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў у сувязі з гэтым заявіў, што калі спробы «дамовіцца аб узаемапрымальных прынцыпах запэўнвання бяспекі ў Еўропе не дадуць выніку, тады мы будзем прымаць меры ў адказ». Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што «калі гэта залежыць ад Расейскай Федэрацыі, вайны не будзе», але пры гэтым не выключыў, што «хтосьці хацеў бы справакаваць ваенныя дзеянні».

Фота: Глеб Гараніч / Reuters / Forum
Фота: Celestino Arce Lavin / Zuma Press / Forum
Фота: Celestino Arce Lavin / Zuma Press / Forum
Фота: Celestino Arce Lavin / Zuma Press / Forum

belsat.eu

Стужка навінаў