1732 новых інфікаваных і 10 памерлых: Мінздароўя апублікавала статыстыку аб COVID-19


За апошні дзень медыкі ў Беларусі зарэгістравалі 1732 асобы з COVID-19. За гэты ж час выпісалі 2236 пацыентаў, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

Паводле афіцыйных падлікаў Мінздароўя, агулам у нашай краіне з пачатку пандэміі медыкі выявілі 258 691 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 247 177 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1783 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

За апошні дзень медыкі зарэгістравалі 1732 пацыенты з станоўчым тэстам на каронавірус. За гэты ж час выпісалі 2236 асобаў.

За содні ахвярамі каронавіруса сталі 10 чалавек.

Рэпартаж
«Усе зрухі ў нашым грамадстве пачаліся з ByCovid-19». Выстава фотагісторый валанцёраў у Бабруйску
2021.02.06 12:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў