Міліцыя прастрэліла нагу мужчыне ў Клічаве


Увечары 6 студзеня ў міліцыю патэлефанавала 64-гадовая жыхарка Клічава і паскардзілася на 52-гадовага мужчыну, з якім жыве. Ён пагражаў ёй забойствам. На месцы дзяржаўтаінспектар стрэліў у мужчыну, паведамляе прэс-служба УУС Магаблвыканкаму.

Момант затрымання 52-гадовага жыхара Клічава 6 студзеня 2024 года. Скрыншот: «Белсат»

Калі супрацоўнікі Клічаўскага РАУС прыехалі па выкліку, яны «убачылі мужчыну, які ішоў па вуліцы з нажом».

«Пры гэтым побач знаходзіліся грамадзянскія асобы, для якіх ён уяўляў рэальную небяспеку, таму праваахоўнікі неадкладна заблакавалі вакольную тэрыторыю, каб ад яго дзеянняў ніхто не пацярпеў», – працягвае прэс-служба.

Мужчына паводзіў сябе агрэсіўна і не рэагаваў на папярэджанні, сцвярджаюць сілавікі.

«Калі ён накіраваўся да дзяржаўтаінспектара, прадстаўляючы рэальную пагрозу яго жыццю і здароўю, міліцыянт стрэліў у нагу нападніка. Мужчына затрыманы і дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для аказання медыцынскай дапамогі. Дарэчы, раней ён ужо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў. На месцы працуе следча-аператыўная група», – заключае УУС Магаблвыканкаму.

Hавiны
«Застрэльце мяне!» У Горадні міліцыя выкарыстала зброю пры затрыманні мужчыны з нажом
2024.01.05 16:18

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў