Маразы да -24. Якое надвор’е нас чакае да сярэдзіны студзеня


У бліжэйшы тыдзень, з 8 па 14 студзеня, надвор’е будзе халодным і няўстойлівым, з перападамі тэмпературы і ціску, распавёў сіноптык Дзмітрый Рабаў.

Морозы в Беларуси, деревня, деревенский дом, зима, холод, снег
Дахі вясковых хат засыпаны снегам. У Беларусь прыйшла сапраўдная зіма са снегам. Менская вобласць.
Фота: Белсат

На пачатку тыдня, 8-9 студзеня, Беларусь будзе знаходзіцца ў зоне ўплыву халоднага скандынаўскага антыцыклону, які прынясе воблачнае з праясненнямі надвор’е, без значных ападкаў. Невялікі снег чакаецца ў аўторак па паўночным усходзе.

Тэмпература паветра ўдзень у панядзелак 8 студзеня складзе ад -10°C да -15°C, ноччу – ад -11°C па паўднёвым захадзе, да -24°C па паўночным усходзе. Удзень 9 студзеня – да 10°C.

З сярэдзіны тыдня прыйдуць цяплейшыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Па большай частцы краіны пройдзе снег. Месцамі будзе туман. Тэмпература паветра ў сераду 10 студзеня ўночы чакаецца ад -2°C да -7°C, удзень – ад 0°C па захадзе да -8°C па паўночным усходзе.

Пачатак другой паловы тыдня будзе снежным. Ноччу ў чацвер, 11 студзеня, тэмпература паветра складзе ад -3°C да +3°C. У пятніцу 12 студзеня – ад -4°C па паўднёвым захадзе да -17°C па ўсходзе. Удзень у чацвер будзе каля 0°C, у пятніцу – ад -10°C па паўднёвым захадзе да -18°C па паўночным усходзе.

Агляд
Як без наступстваў перажыць маразы: карысныя парады
2024.01.06 14:37

На выходныя пад уплывам атлантычнага цыклону ў большасці рэгіёнаў пройдзе снег. Тэмпература паветра ў суботу 13 студзеня ўдзень складзе ад -9°C да -15°C, у нядзелю 14 студзеня – да -5°C.

Сярэднемесячная тэмпература ў студзені чакаецца ніжэйшай за кліматычную норму, якая складае ад -4,5°C на паўднёвым захадзе да -8°C на паўночным усходзе.

Месячная колькасць ападкаў у студзені чакаецца вышэйшай за сярэднюю – ад 15 да 20 дзён будуць са снегам. Ад 3 да 8 дзён чакаюцца з мяцеліцамі.

Да канца студзеня на паўтары гадзіны павялічыцца працягласць светлага часу содняў. Сонечна будзе ад 41 да 55 гадзіны цягам месяцу.

Hавiны
Моцны галалёд у Берасці: жыхароў заклікаюць да асцярожнасці
2024.01.04 10:56

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў