На ўсёй тэрыторыі Казахстану ўвялі «крытычны чырвоны» ўзровень тэрарыстычнай небяспекі


З раніцы 7 студзеня ўлады Казахстану ўвялі на ўсёй тэрыторыі краіны «крытычны чырвоны» ўзровень тэрарыстычнай небяспекі, паведамляе агенцтва «Tengrinews».

Сілавікі на вуліцах Алматы.
Фота: tj.sputniknews.ru

Пры ўстанаўленні «чырвонага» ўзроўню тэрарыстычнай небяспекі спецслужбам дазваляецца:

  • праводзіць асабісты дагляд і дагляд рэчаў, транспартавых сродкаў, а таксама часова абмяжоўваць ці забараняць іх рух;
  • бесперашкодна пранікаць у жылыя ды іншыя памяшканні;
  • кантраляваць перамовы ды іншую інфармацыю, што перадаецца праз каналы тэлекамунікацыйных сістэмаў.

Акрамя таго, плануецца поўная мабілізацыя і баявая гатовасць усіх сілаў спецслужбаў, а таксама ўзмацненне рэжымных захадаў.

Увечары 5 студзеня на ўсёй тэрыторыі Казахстану ўвялі рэжым надзвычайнага становішча. Ён прадугледжвае абмежаванне перамяшчэння, забарону на масавыя сходы і забастоўкі, а таксама дазваляе супрацоўнікам праваахоўных органаў праводзіць вобшук грамадзянаў і дагляд аўтамабіляў.

Таксама падчас надзвычайнага становішча забаронена прадаваць зброю і дзеіць каменданцкая гадзіна.

Hавiны
Назарбаеў сышоў. Чаму пратэсты ў Казахстане не спыняюцца і чаму іх не здушылі, як у Беларусі?
2022.01.06 00:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў