«Белавія» плануе аднавіць рэйсы ў Нур-Султан з 7 студзеня


З 7 студзеня «Белавія» плануе аднавіць рэйсы ў казахскі Нур-Султан, паведамляюць на сайце авіякампаніі.

Самалёт «Белавіі».
Фота: ТАСС

Згодна з раскладам Менскага аэрапорту, рэйс Менск – Нур-Султан прызначаны на 20:15.

«Авіякампанія ўважліва сочыць за падзеямі ў Казахстане, якія могуць негатыўна паўплываць на бяспеку палётаў. Рэгулярныя рэйсы ў пункты Казахстану будуць выконвацца толькі па ўзгадненні з Дэпартаментам авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і толькі пры безумоўным запэўніванні бяспекі палётаў», – адзначаюць на сайце кампаніі.

Аднаўленне рэйсаў у Нур-Султан патлумачылі неабходнасцю даць «магчымасць грамадзянам Рэспублікі Беларусь ды іншых краінаў, якія цяпер у Казахстане, вылецець на радзіму».

Аднак дасюль адмененыя рэйсы Менск – Алматы – Менск з 5 да 9 студзеня.

Нагадаем, што 5 студзеня авіякампанія «Белавія» адмяніла ўсе рэйсы ў Казахстан у сувязі з «неспрыяльнай абстаноўкай» там: у той дзень пратэстоўцы захапілі Міжнародны аэрапорт у Алматы.

Hавiны
«Белавія» прапанавала пасажырам, якія ляцяць у Казахстан, змяніць даты вылету. Сённяшні рэйс адменены
2022.01.05 18:47

АД, belsat.eu

Стужка навінаў