Справу супраць Дар'і Лосік перадалі ў суд


«Справу Дар’і Лосік» скіравалі ў суд паводле абвінавачання «ў спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці». Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура Беларусі.

Дар’я Лосік. Менск, Беларусь. 16 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

У аўторак 6 снежня пракуратура Берасцейскай вобласці перадала ў суд крымінальную справу паводле абвінавачання Дар’і Лосік. Яе вінавацяць «у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці».

У матэрыялах справы Дарʼю вінавацяць у тым, што «дала інтэрвʼю экстрэмісцкаму фармаванню «Белсат», у якім пазіцыянавала сябе як жонка «палітвязня».

«Яна дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесенае ажыццяўленне крымінальнага пераследу і выкананне правасуддзя. Пры гэтым паведаміла, што ейны муж не здзяйсняў крымінальных дзеянняў і асуджаны незаконна. Заклікала сваякоў іншых асуджаных пайсці паводле ейнага прыкладу», – паведамляе пракуратура.

Дар’ю Лосік, жонку палітычнага вязня і журналіста радыё «Свабода» Ігара Лосіказатрымалі 18 кастрычніка. Сілавікі прыйшлі дамоў да Лосікаў а 8:00, сама Дар’я з двухгадоваю дачкою Паўлінай яшчэ спалі. 1 лістапада Дар’ю прызналі палітзняволенай. Цяпер дачка Дарʼі ды Ігара застаецца ў бабулі з дзядулем, бацькоў Дар’і.

Hавiны
ЗША заклікалі рэжым неадкладна і беспярэчна вызваліць Дар’ю і Ігара Лосікаў
2022.10.20 10:46

Ігара Лосіка затрымалі 25 чэрвеня 2020 года. 14 снежня 2020-га яго засудзілі на 15 гадоў зняволення за нібыта арганізацыю масавых закалотаў і распальванне варожасці. КДБ залучыў Лосіка ў спіс асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Цяпер Ігар у папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку, куды быў этапаваны ў чэрвені, яго прызналі палітычным вязнем.

Hавiны
«У больніцу прывезлі з перытанітам». Марыя Калеснікава расказала падрабязнасці сваёй аперацыі
2022.12.06 12:33

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў