Сёння адбыўся новы суд над Паўлам Белавусам


Заснавальніка крамы symbal.by судзяць паводле артыкулу 19.1 («Дробнае хуліганства»), паведамляецца на старонцы праекту.

«Гэты артыкул мае на ўвазе абразлівае прыставанне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый або спакой грамадзян і выяўляюцца ў яўнай непавазе да грамадства. У выніку Паўлу прысудзілі яшчэ 13 сутак», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле першай пастановы Павел Белавус адбыў арышт 15 дзён.

Hавiны
Павел Белавус не выйшаў на волю пасля 15 дзён арышту
2021.12.04 09:57

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў