У Берасцейскай вобласці ў аварыі загінулі чацвёра маладых людзей


У ноч з 5 на 6 лістапада ў Драгічынскім раёне Берасцейскай вобласці адбылася страшная аварыя са смяротным зыходам: загінулі чацвёра маладых людзей, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Фота: pressmvd/Telegram

Паводле інфармацыі МУС, ноччу берасцеец за рулём «Audi» рухаўся па аўтадарозе «Драгічын – Радастава – Дзівін». На 20-м кіламетры, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет злева ад дарогі, дзе ўрэзаўся ў дрэва.

На месцы здарэння знойдзены чацвёра загінулых маладых людзей. Іх асобы, гэтак жа як і абставіны здарэння, высвятляюцца. На месцы зараз працуюць следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ.

Фота: pressmvd/Telegram
Hавiны
За падпал кавярні ў Кастраме затрымалі вайскоўца. У жніўні ён вярнуўся з вайны ва Украіне
2022.11.05 21:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў