«Птушкі свабоды»: у Варшаве адкрылася незвычайная выстава пра беларускі пратэст

Уявіце сабе мітынг, на якім ляцяць птушкі – абсалютна розныя: маленькія і вялікія, драпежныя і траваедныя – але, аб’яднаныя сваёй беларускасцю. Яны ляцяць і трымаюць у дзюбах бел-чырвона-белыя стужачкі і сцягі… Гэтую ідэю яшчэ плануе візуалізаваць беларускі мастак Антось Радзівонаў. Яго выстава «Птушкі з народам» – выкшталцоная і густоўная – адкрылася ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве.

Шлях карцін з гэтай выставы, роўна як і мастака – дужа няпросты. Антосю Радзівонаву давялося ўцякаць з Беларусі, каб не стаць адным з імёнаў у спісе палітычных зняволеных – за ўласныя творы і думкі.

Антось Радзівонаў у цэнтры.
Фота: Белсат
Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам».
Фота: Белсат

– Супрацоўнікі ГУБАЗіК стварылі фэйкавы акаўнт Аховы птушак Бацькаўшчыны ў Тўітэры, дзе выкарыстоўваліся мае пасты з Інстаграма, карціны, – распавёў Антось. Выглядала так, нібыта маімі работамі АПБ заклікае да пратэстаў. Праз некаторы час мне патэлефанавалі з КДБ і запрасілі на гутарку, але я не пайшоў і пастанавіў з’езаць з краіны. Хутка і пакідаючы дарагія сэрцу працы дома.

Частка карцін, прадстаўленых на выставе – гэта якасныя рэпрадукцыі. Арыгіналы захоўваюцца ў Беларусі і вывезці іх, вядома, не атрымалася.

Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат

Антось Радзівонаў распавёў, што птушкі для яго асаблівыя жывёлы. А птушкі на яго карцінах – натхнёныя вобразамі сапраўдных людзей. Якіх менавіта – мастак не раскрывае – чытач павінен падумаць пра гэта сам:

– Птушкі для мяне гэта сімвал свабоды. Птушка – гэта жывёла, якая можа лятаць. Я мастацкімі вобразамі гляджу на людзей і навакольны свет: нехта мне нагадвае птушачку, нехта вавёрачку. І птушкі – гэта зашыфраваныя вобразы людзей. І ў мяне ёсць думка напісаць яшчэ вялікую карціну пра птушыны мітынг – каб там былі птушкі, таксама і са сцягамі.

Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат
Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат
Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат
Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат
Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат
Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат
Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат
Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат
Выстава Антося Радзівонава «Птушкі з народам». Фота: Белсат

Акрамя неверагодных птушак з беларускай сімволікай на выставе можна ўбачыць працы з цыклу «Кіберказуркі» – разважанне аўтара пра тэхналогіі і прыроду ў будучыні, а таксама карціны з рыбамі. Адна з такіх карцін прысвечаная інтэграцыі Беларусі з Расеяй:

– Для мяне гэта трагедыя, – дзеліцца думкай Антось. – Хаця зараз гэта ўжо адбылося, зараз Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй Расеі. І вялікая рыба з’ядае маленькую. Адна справа нейкі хаўрус, а інтэграцыя – гэта проста паглынанне і распушчанне ў іншай культуры.

Антось Радзівонаў.
Фота: Белсат

На свае вочы ўбачыць творы Антося Радзівонава ў Музеі вольнай Беларусі можна да 20 лістапада.

Ганна Вашчанка belsat.eu

Стужка навінаў