Лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч паранены ў баю ва Украіне


Беларускі добраахвотнік і старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч паранены ў баю ва Украіне. Паводле інфармацыі «Белсату», у яго аскепачнае раненне ў руку, вайскоўцу рыхтуюцца рабіць аперацыю.

Дзяніс Урбановіч.
Фота: асабістая старонка / Facebook

Дзяніс Урбановіч ваюе ва Украіне ад самага пачатку вайны. Гэта ўжо другое раненне Дзяніса. У канцы траўня ён быў шпіталізаваны з кантузіяй, два дні быў без прытомнасці. Вядома. што побач з ім выбухнула міна, праз кантузію ён меў праблемы са слыхам.

Мaю прaвa
Канец з кветкамі ды стужкамі – пратэстоўца ўзяўся за зброю
2022.03.19 10:00

У Беларусі актывіст Дзяніс Урбановіч прымаў актыўны ўдзел у абароне Курапатаў, адсядзеў 2 гады за акцыю, якую ён з малодшым братам зладзіў на выбарчым участку падчас прэзідэнцкай кампаніі 2015 года.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе Урбановіча некалькі разоў затрымлівалі па адміністратыўных артыкулах, ён зазнаваў незаконны пераслед, рэпрэсіі і катаванні. У снежні 2021 года ён пад пагрозай крымінальнай справы, якую на яго завялі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак») выехаў ва Украіну.

З пачатку расейскага ўварвання ва Украіну Дзяніс запісаўся добраахвотнікам ва ўкраінскае войска.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў