Беларускі добраахвотнік заклікаў Святлану Ціханоўскую паспрыяць вызваленню беларусаў з расейскага палону


Добраахвотнік беларускага палка «Пагоня» Ціхан Клюкач запісаў відэа, у якім звярнуўся да лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай з просьбай «сказаць на ўвесь свет» пра двух беларускіх байцоў, абаронцаў «Азоўсталі», якія дагэтуль знаходзяцца ў расейскім палоне.

Ціхан Клюкач, звяртаючыся да Святланы Ціханоўскай, нагадвае, што не так даўно ў выніку абмену палоннымі была вызваленая частка гераічных абаронцаў «Азоўсталі». Пры гэтым двое байцоў палка імя Каліноўскага – Ян Дзюрбейка з пазыўным Тромблі і Сяргей Дзягцёў з пазыўным Клешч працягваюць знаходзіцца ў расейскім палоне.

«Святлана вы ездзіце ў розныя краіны, сустракаецеся з міністрамі і канцлерамі, іншымі мудрымі палітыкамі. І калі ў вас ёсць такая магчымасць, калі ў вас ёсць уплыў, нам хацелася б бачыць нейкую дзейнасць у напрамку вызвалення нашых братоў, нашых беларусаў…

Вы можаце пра іх сказаць. Сказаць пра іх на ўвесь свет, каб гэта пачулі ўсе. Таму што на прыкладзе тых жа абаронцаў «Азоўсталі» мы бачым, што, калі пра людзей кажуць гучна, то застаецца надзея на іх вызваленне», – сказаў беларускі добраахвотнік Ціхан Клюкач.

«Як мы не маем права забывацца на тысячы палітвязняў у Беларусі, мы таксама не маем права забывацца і на двух нашых ваяроў, якія змагаліся ва Украіне за нашую свабоду», – дадаў баец палка «Пагоня».

22 верасня ўкраінскія ўлады абмянялі 55 расейскіх ваеннапалонных і палітыка Віктара Медведчука на 215 сваіх вайскоўцаў, у тым ліку 100 абаронцаў «Азоўсталі». У ліпені паведамлялася, што байцы беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзягцёў уключаныя ў спіс на абмен ваеннапалоннымі, але яны дагэтуль знаходзяцца ў расейскай няволі.

Аналітыка
Колькі «тэрыторыі Расеі» Пуцін страціў, пакуль падпісваў паперы аб анексіі частак Украіны
2022.10.05 18:17
Зміцер Міраш belsat.eu
Стужка навінаў