Жанчына з Конга нарадзіла амаль адразу, як нелегальна перайшла беларуска-польскую мяжу


Польскія памежнікі расказалі, што 4 кастрычніка дапамаглі жанчыне з Конга, якая нарадзіла дачку праз некалькі гадзінаў па нелегальным пераходзе мяжы.

Ілюстрацыйная выява. Польскі памежны слуп.
Фота: Straż Graniczna / Facebook

Як піша Служба аховы мяжы Польшчы, раніцай 4 кастрычніка памежнікі спынілі для памежнага кантролю машыну на посце ў Новым Двуры. Кіроўца – грамадзянін Нідэрландаў – ехаў па групу замежнікаў, якія перайшлі мяжу нелегальна. Як гэта выявілі, не паведамляюць.

Месца, дзе была тая група, вызначылі, затрымалі 16 замежнікаў: 14 грамадзянаў Іраку, аднаго грамадзяніна Ірану і адну грамадзянку Конга. Апошняя паведаміла, што цяжарная і што адчувае сябе блага.

Hавiны
Еўразвяз намагаецца спыніць авіязносіны паміж Беларуссю і краінамі – крыніцамі міграцыі
2021.10.05 16:43

Памежнікі выклікалі жанчыне «хуткую дапамогу», яе даставілі ў лякарню ў мястэчку Сакулка. А 9-й раніцы жанчына нарадзіла дачку – дзяўчынка хоць і была неданошаная, але цяпер у добрым стане. Памежнікі заяўляюць, што калі б своечасова не злавілі арганізатара нелегальнага пераходу мяжы, усё, хутчэй за ўсё, скончылася б трагічна.

Аб 24-гадовай маці даведаліся, што яна апошнія гады жыла ў Маскве і добра размаўляе па-расейску, ішла праз мяжу без партнёра.

За той дзень, 4 кастрычніка, польскія памежнікі выявілі на мяжы з Беларуссю 590 спробаў незаконнага пераходу мяжы, арыштавалі 35 мігрантаў (аднаго грамадзяніна Конга і 34 грамадзянаў Іраку) і шэсць меркаваных арганізатараў нелегальнай міграцыі (двух грамадзянаў Румыніі, па адным – Лівіі, Нідэрландаў, Украіны і Польшчы).

Hавiны
Польшча адказала Суду па правах чалавека пра мігрантаў на мяжы з Беларуссю
2021.09.30 16:57

АА belsat.eu

Стужка навінаў