Следчы камітэт заклікаў удзельнікаў пратэстаў здавацца. Колькіх гэта датычыць?


Следчым давядзецца прыняць не менш за паўтара мільёна явак з павіннай, калі да іхнага закліку прыслухаюцца.

Удзельнікі «Агульнаграмадзянскага маршу за Свабоду». 16 жніўня 2020 года. Mенск, Беларусь.
Фота: Vot Tak TV / Белсат

У сацыяльных сетках праўладныя каналы паўтараюць заклік Следчага камітэту, упершыню агучаны 30 верасня: «Удзельнікі пратэстаў, здавайцеся».

Людзям прапаноўваюць добраахвотна прыйсці да следчых і прызнацца ва ўсім, раскаяцца. Тады абяцаюць, што ўлічаць гэта, паводле арт. 69 КК РБ людзі могуць спадзявацца на змяншэнне кары.

Hавiны
Так працуе тэрарызм: каб баяліся ўсяго. Сацыёлаг пра рыторыку ўладаў пасля забойстваў у Менску
2021.10.03 10:51

Заклік скіраваны то да «актыўных удзельнікаў пратэстаў», то да «ўдзельнікаў масавых беспарадкаў». Калі менавіта былі тыя «масавыя беспарадкі», а калі акцыі лічыліся мірнымі да нападу сілавікоў, Следчы камітэт не паведамляе.

Але паводле артыкулу аб «масавых беспарадках» вінавацілі і аўтараў паведамленняў у Telegram, і меркаваных удзельнікаў блакавання дарогаў, і журналістаў, і праваабаронцу «Вясны», і тых, хто нібыта «меў намеры»… Выглядае, што «масавыя беспарадкі» могуць прыпісаць і шараговым удзельнікам пратэстаў, і ахвярам непрапарцыйнага гвалту сілавікоў.

Hавiны
«Супраць мірных грамадзянаў выкарысталі ўзброеныя сілы». У судзе назвалі вайскоўца, які забіў Генадзя Шутава
2021.02.16 18:51

А колькі тых удзельнікаў пратэстаў? На леташніх менскіх маршах пратэсту налічвалі сотні тысяч удзельнікаў, акцыі адбываліся ці не ў кожным горадзе Беларусі, а пасля здушэння вулічных пратэстаў людзі працягнулі падпольныя акцыі пратэсту і салідарнасці.

Паводле апытання «Chatam House», якое публікавалі ў кастрычніку 2020 года (калі вулічныя пратэсты яшчэ трывалі), у пратэстах удзельнічаў кожны пяты. Статыстычная памылка таго апытання складала 3,27 %. Калі пашырыць гэта на ўсё гарадское насельніцтва краіны і нават не ўлічваць сельскага, выходзіць, што ў пратэстах удзельнічала 1,46 млн чалавек. І гэта толькі на кастрычнік-2020.

Мітынг 23 жніўня 2020 года, Менск.
Фота: Белсат

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў