«NYT»: Расея купляе артылерыйскія снарады і ракеты ў Паўночнай Карэі


Паводле амерыканскай выведкі, Расея купляе мільёны артылерыйскіх снарадаў і ракеты малой далёкасці ў Паўночнай Карэі. Пра гэта паведамляе амерыканскае выданне «The New York Times».

Фота: anna-news.info

Прадстаўнікі амерыканскага ўраду сцвярджаюць, што рашэнне Расеі звярнуцца да Ірану, а цяпер і да Паўночнай Карэі – прыкмета таго, што санкцыі і экспартны кантроль, уведзеныя ЗША і Еўропай, перашкаджаюць Маскве атрымліваць забеспячэнне для войска.

Пры гэтым праблемы Расеі з пастаўкамі датычаць не толькі высокатэхналагічнай зброі, запасы якой у расейскай арміі выдаткаваныя. Размова таксама ідзе і аб простай вайсковай тэхніцы.

«Адзіная прычына, з якой Крэмль вымушаны купляць артылерыйскія снарады або ракеты ў Паўночнай Карэі ці ў кагосьці яшчэ, палягае на тым, што Пуцін не хоча ці не можа мабілізаваць расейскую эканоміку для вядзення вайны нават на самым базавым узроўні», – распавёў журналістам вайсковы эксперт Амерыканскага інстытуту прадпрымальніцтва Фрэдэрык Каган.

Любая дамова аб куплі зброі ў Паўночнай Карэі – парушэнне рэзалюцыяў ААН, накіраваных на забарону распаўсюду зброі з Пхеньяну. Таму новая дамова з Паўночнай Карэяй сведчыць аб роспачы Масквы, заявіў неназваны афіцыйны прадстаўнік ЗША.

«Крэмль павінен быць устрывожаны тым, што яму наогул даводзіцца купляць нешта ў Паўночнай Карэі», – пракаментаваў пастаўкі зброі Мэйсан Кларк, які ўзначальвае расейскую групу ў Інстытуце вывучэння вайны.

Вядома, што ў канцы жніўня Расея набыла ў Ірану партыю беспілотнікаў.

Hавiны
Іран перадаў Расеі беспілотнікі. Яны могуць быць выкарыстаныя ў вайне супраць Украіны
2022.08.30 10:08

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў