За лозунг «Слава Украіне!» жыхара Віцебску пакаралі грамадскімі працамі


Гэта першы прысуд такога кшталту пасля выбараў-2020, вядомы праваабаронцам.

Суд Віцебскага раёну 14 ліпеня разглядзеў справу мужчыны, які каля возера ў Віцебскім раёне без дазволу райвыканкаму выкрыкнуў лозунг «Слава Украіне!». Мясцовыя ўчастковыя склалі на яго пратакол паводле арт. 24.23 КаАП, паведамляе «Вясна».

У выніку суд пастанавіў пакараць мужчыну 50 гадзінамі грамадскіх працаў.

Усяго за ліпень праваабаронцы зафіксавалі прынамсі 122 затрыманні паводле адміністратыўных справаў. Лукашэнкаўскія суддзі прысудзілі не менш за 26 штрафаў і 61 арышт.

Hавiны
Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 5 жніўня
2022.08.05 22:23

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў