Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 6 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 6 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 164-ы дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 41 900 чалавек забітымі.

Цягам апошніх содняў на валынскім і палескім кірунках сітуацыя істотна не мянялася.  На сіверскім кірунку расейцы абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Гай і Міхальчына Слабада Чарнігаўскай вобласці, Новая Гута Сумскай вобласці.

На слабажанскім кірунку расейскія вайскоўцы трымалі абарону з мэтаю ўтрымання занятых пазіцыяў і недапушчэння наступу ЗСУ. Таксама расейцы займаліся дыстанцыйным мініраваннем мясцовасці. На суседнім харкаўскім кірунку агрэсар абстраляў з артылерыі тэрыторыі каля населеных пунктаў ПрудзянкаСлаціна, Пітомнік, Пятроўка, КарабочкінаМасьпанава і Замулаўка. Авіяўдары прыйшліся на ваколіцы Верхняга Салтава і Лябяжага.

На славянскім кірунку абстрэлы былі зафіксаваныя каля Мазанаўкі, Краснаполля, СулігаўкіКарнавухаўкі і Вернаполля. На краматорскім кірунку былі здзейсненыя абстрэлы ўкраінскіх тэрыторыяў каля Спірнага і Івана-Дареўкі.

Гісторыі
«Прадмесце сцерлі з зямлі». Што прымушае жыхароў Данеччыны згаджацца на эвакуацыю
2022.08.06 13:44

На суседнім бахмуцкім кірунку расейцы праводзілі наступальныя дзеянні ў бок лініяў Якаўлеўка – Вяршына і Кодзема – Зайцава, але поспеху не мелі ды адышлі назад. Цяпер яны наступаюць у кірунку Бахмуту, баявыя дзеянні працягваюцца.

Акрамя гэтага праціўнік абстраляў з артылерыі ваколіцы населеных пунктаў БахмуцкаеТарэцкБелагораўкаКраснаполеўка, Паўночнае і Вяршына. Авіяўдары прыйшліся на тэрыторыі каля Зайцава, СалядаруБахмуту і Бераставога.

На аўдзееўскім кірунку расейцы праводзілі штурмавыя дзеянні ў бок лініі Лазавое – Невельскае, поспеху не мелі, адышлі назад.

Між тым былы міністр абароны «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) у сваім тэлеграм-канале паведамляе, што населены пункт Піскі захоплены расейскімі войскамі.

Таксама цягам мінулых содняў былі абстраляныя ваколіцы населеных пунктаў Нью-Ёрк, Первамайскае, Вадзяное і Вопытнае.

На навапаўлаўскім і запарожскім кірунках актыўныя баявыя дзеянні не праводзіліся. Расейскія абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Вуглядар, Паўлаўка, Шаўчэнка, НоваданілаўкаВільнае Поле, Бурлацкае, Зялёнае поле, Зялёны гай, Чырвонае, Стэпавое і Урэмаўка. Авіяўдары прыйшліся на тэрыторыі каля Мар’інкі, Малых Шчарбакоў, Новаандрэеўкі, Навасёлкі і Цяміраўкі.

Тым часам украінскае прадпрыемства «Энергаатам» паведаміла, што расейскія вайскоўцы ўчора зноў абстралялі Запарожскую атамную электрастанцыю (ЗАЭС) і патрапілі ў пляцоўку каля аднаго з энергаблокаў з ядравым рэактарам. У выніку на адным з энергаблокаў спрацавала аварыйная сістэма, пасля чаго ён быў адключаны.

Hавiны
Абстраляная Запарожская АЭС. Ёсць пагроза распылення радыеактыўных рэчываў
2022.08.05 23:17

На паўднёвабужскім кірунку акупанты засяродзіліся на ўтрыманні занятых пазіцыяў і нанясенні максімальных стратаў падраздзяленням ЗСУ.

Акрамя гэтага яны абстралялі ваколіцы населеных пунктаў Ліманы, Прыбужскае, ТаўрыйскаеЛуч, Мірнае, Партызанскае, Благадатнае, Шырокае, КісялёўкаКвітнёвае, Каўказ, Белая Крыніца, Белагорка, Дабранка, Асакораўка і Мікалаеўка.

Разам з тым у акупаванай Херсонскай вобласці быў здзейснены замах на намесніка кіраўніка Новакахоўскай акупацыйный адміністрацыі Віталя Гура.

Тым часам выведка Вялікай Брытаніі мяркуе, што расейскія войскі рыхтуюцца да новай фазы вайны. Хутчэй за ўсё, яны канцэнтруюцца на поўдні ў чаканні контрнаступлення з боку Украіны або ў якасці падрыхтоўкі да нападу. Для гэтага Расея перакідвае з Данбасу на поўдзень танкі, артылерыю і іншае ўзбраенне.

Між тым прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што кіраўнік украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі пагадзіўся сустрэцца ў Турцыі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным.

Hавiны
Эрдаган заявіў, што Зяленскі згодны сустрэцца з Пуціным у Турцыі
2022.08.06 14:54

Агенцтва Reuters паведаміла, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША на наступным тыдні можа абвясціць пра адзін з самых буйных пакетаў дапамогі Украіне ў галіне бяспекі – на суму 1 мільярд долараў. Чакаецца, што пакет будзе ўключаць у сябе боепрыпасы для рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, зенітных комплексаў NASAMS, а таксама 50 браніраваных медычных транспартных машын M113.

Гісторыі
Бярэзіна для Пуціна адбудзецца на Дняпры? Знішчэнне мастоў як сродак разгрому ворага
2022.07.30 12:27

BK belsat.eu

Стужка навінаў