Сёння агучаць вырак Віктару Бабарыку


Вярхоўны Суд 6 ліпеня агучыць вырак палітычнаму вязню Віктару Бабарыку ды іншым фігурантам «справы «Белгазпрамбанку».

Былы старшыня «Белгазпрамбанку», экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі застаецца за кратамі ўжо больш за год. Віктара Бабарыку вінавацяць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 430 КК) і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (ч. 2 арт. 235 КК). 22 чэрвеня пракурор Сяргей Гіргель запатрабаваў для палітычнага вязня максімальна магчымы тэрмін – 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама дзяржаўны абвінаваўца прапанаваў пакараць палітыка штрафам Br 145 тыс.

Бабарыка не прызнаў сваёй віны. Паводле яго, падчас кіравання «Белгазпрамбанкам» «не было дапушчана ніводнага не тое што супрацьзаконнага дзеяння або прымусу, але нават не было дапушчана ніякага намёку на магчымасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў».

Артыкулы
«Не магу прызнацца ў злачынствах, якіх я не здзяйсняў». Віктар Бабарыка выступіў з апошнім словам у судзе
2021.06.28 11:54

Іншых фігурантаў справы дзяржаўны абвінаваўца папрасіў пакараць:

  • Сяргея Шабана і Дзмітрыя Кузьміча – 6,5 года пазбаўлення волі;
  • Аляксандра Ільясюка, Сяргея Дабралета і Кірыла Бадзея – 5,5 года пазбаўлення волі;
  • Аляксея Задойку – 3 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову;
  • Віктара Кабяка – 3 гадамі пазбаўлення волі.
Артыкулы
Бабарыка з СІЗА даў інтэрв’ю расейскаму РБК: Румынскі сцэнар змены ўлады магчымы
2021.06.18 15:13

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў