Лукашэнка пра нелегальную міграцыю: «Мы ніколі не будзем нікога трымаць, яны ж не да нас ідуць»


Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ўлады будуць змагацца з нелегальнаю міграцыяй і кантрабандаю роўна настолькі, наколькі гэта ім выгадна.

Лукашэнка сказаў, што Беларусь заўсёды адказна ставілася да выканання сваіх абавязкаў у галіне ядравага нераспаўсюду, барацьбы з нелегальнаю міграцыяй, кантрабандаю, міжнароднай арганізаванаю злачыннасцю.

«Сёння мы гэтым займаемся, але роўна настолькі, наколькі гэта неабходна, выгадна нашай краіне і фінансава магчыма», – падкрэсліў ён на нарадзе ў справе супрацьдзеяння заходнім санкцыям.

Лукашэнка заявіў, што Беларусь працягне займацца асноўнымі выклікамі на мяжы. «Але калі нехта думае, што мы цяпер закрыем мяжу з Польшчаю, Літвою, Латвіяй і Украінай ды ператворымся ў адстойнік уцекачоў з Афганістану, Ірану, Іраку, Лівіі, Сірыі, Тунісу, то ён проста памыляецца як мінімум. Мы ніколі не будзем нікога трымаць, яны ж не да нас ідуць», – дадаў ён.

Hавiны
«Вы што там, ачумелі?» Што трэба ведаць пра выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі
2021.06.30 19:40

«МЗС і наш урад папракаюць у тым, што мы адмаўляемся выконваць палажэнні нашай дамовы аб рэадмісіі. Яны хочуць ператварыць Беларусь у адстойнік: туды забеглі людзі, ратуючыся ад гора, няшчасці і вайны, і яны хочуць, каб мы іх забіралі і тут размяшчалі ў «канцлагеры». Гэтага не будзе пасля той палітыкі, якую вы праводзіце ў дачыненні Беларусі і Расеі», – заявіў ён.

Hавiны
Прэзідэнт Літвы назваў рэжым Лукашэнкі адказным за крызіс з мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы
2021.07.05 21:25

У 2021 годзе Літва фіксуе выбуховы рост незаконнай міграцыі з Беларусі. Агулам з пачатку года ў Літву нелегальна спрабавалі трапіць больш за 1200 асобаў (гэта ў 15 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год). Улады Літвы вінавацяць улады Беларусі ў спрыянні нерэгулярнай міграцыі ў Еўразвяз, мэтанакіраваным перакідванні мігрантаў да мяжы. Кіраўніцтва Літвы называе дзеянні рэжыму Лукашэнкі гібрыднаю вайною.

Незаконная міграцыя праз Беларусь пачала пераўтварацца ў выклік для ўсяго Еўразвязу. Праблемаю занялося еўрапейскае агенцтва бяспекі межаў «Frontex». 6 ліпеня ў сувязі з міграцыйным крызісам прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль наведаў літоўска-беларускую мяжу.

На найвышэйшым узроўні рэжым Лукашэнкі дэ-факта прызнае, што разглядае міграцыйнае пытанне ў якасці механізму шантажу Еўразвязу і помсты за санкцыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў