Польшча патрабуе ад Менску выдачы падазраванага ў забойстве польскага вайскоўца


Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда вырашыў склікаць Раду нацыянальнай бяспекі ў сувязі з сітуацыяй на мяжы з Беларуссю ў апошнія месяцы. А ў польскае МЗС выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступае перад паседжаннем Рады бяспекі. 16 лістапада 2022 года. Фота: prezydent.pl
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступае перад паседжаннем Рады бяспекі. 16 лістапада 2022 года.
Фота: prezydent.pl

Анджэй Дуда паведаміў, што хоча склікаць Раду нацыянальнай бяспекі 10 чэрвеня, па сканчэнні выбараў у Еўрапарламент. Ён хацеў бы сустрэцца з прадстаўнікамі ўсіх палітычных груп, каб абмеркаваць сітуацыю на мяжы з Беларуссю.

«Гэта трэба абмеркаваць як з пункту гледжання правілаў, якія павінны быць прынятыя, бо яны патрэбныя польскаму войску, так і з пункту гледжання сітуацыі, якая, як мы толькі што даведаліся, адбылася на польскай мяжы», – прыводзіць яго словы прэс-служба.

У прыватнасці, плануецца абмеркаваць прычыны затрымання польскіх жаўнераў пасля папераджальных стрэлаў на польска-беларускай мяжы.

«Калі з салдатамі абышліся такім неапраўданым чынам, яны заслугоўваюць прабачэнняў, і мы павінны абмеркаваць гэта сярод самых сур’ёзных палітыкаў, якія вырашаюць справы і будучыню краіны», – падкрэсліў ён.

Таксама часовага паверанага ў справах Беларусі Аляксея Панкраценку выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы ў сувязі са смерцю польскага вайскоўца.

«У перададзенай яму ноце пратэсту Польшча рашуча патрабуе спыніць правакацыі на польска-беларускай мяжы і арганізацыю міграцыйных перасоўванняў. Улічваючы той факт, што злачынства адбылося на польскім баку мяжы, і ў сувязі з расследаваннем пракуратуры, МЗС таксама патрабуе высветліць асобу і выдаць падазраванага ў забойстве польскага грамадзяніна», – заявілі ў польскім МЗС.

28 траўня сталася вядома, што мігрант, які спрабаваў нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу, напаў з нажом на польскага жаўнера. Раненне было сур’ёзным, вайскоўца даставілі ў шпіталь. 6 чэрвеня ён памёр.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што «прычына гэтай трагедыі – рэжым Лукашэнкі, які ўжо доўгі час правакуе сутыкненні з удзелам мігрантаў для ціску на Польшчу».

Аналітыка
Расея тэстуе польскую мяжу? Чаму мігранты сталі ўсё часцей атакаваць памежнікаў Польшчы
2024.06.06 07:00

Якуб Хруст belsat.u

Стужка навінаў