Каля Рэчыцы з моста ўпала цыстэрна з палівам. Кіроўцу шпіталізавалі


З маста праз Дняпро 6 чэрвеня ўпаў грузавік з дызельным палівам. Пра гэта са спасылкай рэгіянальны чат дарожнай абстаноўкі паведамляе выданне «Флагшток».

Падзенне грузавіка з маста каля Рэчыцы.
Фота: Флагшток — Гомельшчына / Telegram

Здарэнне адбылося адбылося на трасе М-10 каля Рэчыцы. На месцы працуюць службы МНС і «хуткая дапамога». Кіроўца грузавіка, падобна, загінуў.

Падзенне грузавіка з маста каля Рэчыцы.
Фота: Флагшток — Гомельшчына / Telegram

Афіцыйных паведамленняў пра здарэнне пакуль не было.

Падзенне грузавіка з маста каля Рэчыцы.
Фота: Флагшток — Гомельшчына / Telegram

На фота з месца здарэння бачныя дэфекты ў канструкцыі маста.

Пазней з’явіліся звесткі і ад гомельскай міліцыі. Паводле іх, каля 17:00 36-гадовы кіроўца Volva з прычэпам на трасе М-10 пры праездзе маста праз Дняпро з’ехаў за межы праезнай часткі, прабіў агароджу і перакуліўся з моста. Кіроўца дастаўлены ў больніцу.

Абставіны і прычыны здарэння ўдакладняюцца. На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ і МНС.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў