З 7 чэрвеня ў Беларусі зноў даражэе паліва – пятнаццаты раз з пачатку года


Ужо традыцыйна кожны тыдзень у Беларусі даражэе аўтамабільнае паліва. Так, з 7 чэрвеня яно ізноў падаражэе на дзве капейкі.

Фота: АВ / Белсат

У прэс-службе канцэрну «Белнафтахім» назвалі новыя цэны на паліва, яны будуць выглядаць наступным чынам:

  • АІ-92 – Br 2,40;
  • АІ-95 – Br 2,40;
  • АІ-98 – Br 2,60;
  • ДП – Br 2,40.

З пачатку 2022 года гэта ўжо пятнаццатае падаражэнне аўтамабільнага паліва і за пяць першых сёлетніх месяцаў бензін у нашай краіне падаражэў на 30 капеек.

Апошнім разам цэны змяняліся тыдзень таму, 31 траўня.

Аналітыка
24-ыя ў свеце ў росце цэнаў. Да якой мяжы ў Беларусі будзе даражэць паліва для аўтаў
2022.05.26 08:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў